Грамадства66

«Усе дзівіліся, як мы знайшлі такія цэны». Дзясяткі беларусаў купілі танныя туры, але да мора не даехалі

Вольга і яе блізкія заплацілі за пуцёўкі на моры 45 тыс. рублёў, Дар'я — 16 тыс. Калі яны планавалі паездку, на рынку такіх цэнаў не было, але гэта турыстаў не насцярожыла, бо быў добры вопыт папярэдніх паездак і рэкамендацыі іншых людзей. Але гэтым разам нешта пайшло не так, і дзясяткі турыстаў сцвярджаюць, што напісалі заявы ў міліцыю, піша «Анлайнер».

Фота ілюстрацыйнае

«Думалі, што іншыя турагенты не хочуць даваць зніжкі»

Вольга пазнаёмілася з Ганнай у верасні 2023 года. Дзяўчына падбірала тур у Анталлю ў інстаграме, тады пры дапамозе Ганны знайшоўся гатэль «за вельмі выгадную цану». Потым была яшчэ адна паездка ў ААЭ.

Фота ілюстрацыйнае

— Мы выбралі класны пяцізоркавы гатэль, і ўсе дзівіліся, як нам зрабілі такую цану. Але мы думалі, што гэта наш правераны турагент, у нас вялікая кампанія, таму ўсё лагічна, нам зрабілі зніжку. Розніца ў параўнанні з іншымі прапановамі была значная: зніжка для сям'і склала прыкладна тысячу еўра.

— Якія цэны былі ў іншых?

«Потым высветлілася, што гэта заяўка ў асабістым кабінеце аднаго з тураператараў. Яе стварае турагент, але калі тур не аплачваецца, то праз суткі яна анулюецца. На гэтым скрыншоце ніякіх пацвярджэнняў браніравання і аплаты няма».

Тураператар, у асабістым кабінеце якога стваралася гэтая заяўка, пацвердзіў Вользе, што 17 сакавіка на прозвішчы некалькіх турыстаў сапраўды ствараліся броні, але на працягу 24 гадзін іх павінны былі «адправіць у працу», каб сістэма не анулявала іх аўтаматычна. Гэтага не адбылося, а значыць, месцы за імі не зарэзерваваліся.

«Я шмат разоў пыталася, ці аплачаны тур і хто тураператар. Сама пісала ў турэцкі гатэль, але там нічога не адказалі. Мне называлі турэцкую фірму, я патрабавала назваць беларускага тураператара. На ўсе мае пярэчанні атрымлівала адказ: «Вольга, вы нічога не разумееце, я шмат гадоў у бізнэсе». Я перадавала грошы за страхоўку ад нявылету — яе я ў выніку таксама не ўбачыла.

Калі стала зразумела, што паездка не адбудзецца, наколькі вядома, Ганна прапанавала напісаць заяву на вяртанне грошай. Але Вольга настойвала на тым, што хоча паляцець у адпачынак.

Інфармацыі пра турагенцтва не было ў рэестры суб'ектаў турыстычнай дзейнасці, але на гэта Ганна адказала, што «даныя яшчэ не абноўленыя» (на момант публікацыі даных пра ІП у рэестры не знойдзена).

«Ёсць групы ў Telegram, дзе 18 і 40 турыстаў, якія куплялі ў Ганны туры і не могуць паляцець. Мы думаем, што такіх людзей можа быць яшчэ больш».

«30% аплаты за тур унеслі іншыя людзі»

«У выніку яна сказала, што з нашым турам узніклі праблемы і трэба зрушыць даты. Прапанавала 16 верасня, калі адпачынак ужо скончыцца. Цяпер яна дала нам гарантыйны ліст, што выплаціць грошы да 16 верасня. Але я ведаю, што ў многіх турыстаў ёсць праблемы, і не хачу, каб мне плацілі грашыма іншых людзей, якія застануцца без адпачынку».

«Мы звяраліся з іншымі туркампаніямі. Мы заплацілі $3800, а калі запаўнялі заяўкі ў іншых турагенцтвах, нам прапаноўвалі за $4300 — груба кажучы, $500 розніцы. Мы браніравалі за два месяцы і палічылі, што такое можа быць. Гэта не тая сітуацыя, што тур каштуе $5000, а яна прадае за $2000».

Дар'я з сям'ёй 14 верасня павінна вылецець з Мінска ў Маскву, а адтуль — на Шры-Ланку.

«Я пачала правяраць броні на самалёты і ў гатэлі, але нічога не было. Потым яна сказала: «Мяне падставілі, гэта не тэлефонная размова».

— Вас не збянтэжыў падазрона танны тур?

Журналісты спрабавалі звязацца з Ганнай па нумары, які яна пакідала турыстам, але слухаўку яна не падняла, на паведамленне ў месенджары таксама не адказала.

Юрыст: «Інфармацыя пра турагентаў павінна быць у рэестры»

Як будзе развівацца сітуацыя для турыстаў далей, залежыць ад таго, вызначаць у дзеяннях турагента склад злачынства ці канфлікт застанецца ў рамках грамадзянска-прававых адносін.

«Пры звароце ў суд варта ўлічваць асаблівасці заключанага дагавора, з якога можа выцякаць абавязак захавання прэтэнзійнага парадку. У залежнасці ад устаноўленых абставін, а таксама статусу асобы, якая аказвала турыстычныя паслугі (турагент альбо фізасоба), будзе вынесена адпаведнае рашэнне», — тлумачыць юрыстка Юлія Емяльянава.

«Дамова аказання турпаслуг заключаецца паміж заказчыкам і выканаўцам у адпаведнасці з зацверджанай тыпавой формай дамовы, выключаць асобныя палажэнні якой не дапускаецца», — удакладняе юрыст.

Ці можна неяк засцерагчы сябе?

  • Лепш звяртацца ў правераныя кампаніі, уважліва ставіцца да вельмі танных тураў.
  • Варта праверыць дамову, якую прапануецца падпісаць.
  • Зноў жа з 1 студзеня ёсць новае правіла: турысты заключаюць дамову непасрэдна з тураператарам (выканаўцам), а агенцтва працуе як пасярэднік.
  • Аплата — праз банк або касу турагента, грошы на нечую карту лепш не пераводзіць.
  • Калі ёсць сумневы, ці аформіў турагент бронь, можна ўдакладніць гэта ў тураператара.

Каментары6

  • ???
    05.09.2024
    >Вольга і яе блізкія заплацілі за пуцёўкі на моры 45 тыс. рублёў, Дар'я — 16 тыс

    14,500 $ и 5,100 $ -- это что за астрономические суммы на отдых? Или там так много 'близких'?
  • .
    06.09.2024
    Там яшчэ напісана, што гэта танныя туры, і што на рынку такіх коштаў не бывае.
    Рэдакцыя анлайнера (і НН за ёй) відавочна жадае нас прынізіць.
  • .
    06.09.2024
    [Рэд. выдалена]

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Дактары падазраюць сардэчны прыступ». Беларуса, які абвясціў галадоўку ў Літве, забрала хуткая7

Аршанскага чыноўніка, летась асуджанага за карупцыю, зноў заўважылі побач з кіраўнікамі2

У Мінску збіраюцца пашырыць вуліцу Максіма Багдановіча

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці24

60-гадовага псіхолага з вялікім стажам судзяць за «садзейнічанне экстрэмізму»5

Папулярная сербская спявачка выступіла на канцэрце без ніжняй бялізны37

Зірніце, як схуднеў былы дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа. Вось як гэта было2

Яшчэ адзін абмен палоннымі адбыўся на мяжы Беларусі і Украіны3

Качанава: Як кажуць нашы сябры, якія прыязджаюць да нас: «вы жывяце ў раі»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →