У Мінску сёння адзначылі Дзень горада ФОТЫ

Традыцыйна на другія выхадныя верасня ў Мінску адзначаецца Дзень горада. Не стаў выключэннем і гэты год.

14.09.2024 / 23:39

З надвор'ем сёлета пашанцавала, яно не перашкаджала ні праводзіць усе запланаваныя вулічныя мерапрыемствы, ні ў іх удзельнічаць. 

Не абыходзілася без афіцыёзу. На цырымоніі ўкладання кветак каля стэлы «Мінск — горад-герой» галоўнай паводле статусу асобай была Наталля Качанава, таксама прысутнічаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

Па словах чытачоў выдання «Салідарнасць», на кожным кроку былі міліцэйскія патрулі. Людзі абураліся з нагоды праходу праз турнікеты да лакацый, чэргаў і асабістага дагляду. І ўвогуле, як звычайна на падобных мерапрыемствах у Беларусі, «сілавы» кампанент быў заўважны.

Сярод прапанаваных сувеніраў быў і «мерч Першага», хоць ажыятажным попытам і не карыстаўся.

Паміж Палацам спорту і Стэлай «Мінск — горад-герой» зладзілі гістарычны фестываль «Мінск старажытны».

Плошча Свабоды была аддадзена пад прадстаўленне губернскага Мінска. Тут жа грала і сімфанічная музыка.

Нямала месца традыцыйна было прысвечана і ваеннай тэматыцы.

Асноўная частка гулянняў праходзіла каля Палаца спорту, людна было таксама на набярэжнай Свіслачы ў Траецкім прадмесці. У месцах асноўных лакацый працавалі фуд-корты.

Свае мерапрыемствы праходзілі па раёнах Мінска.

Завяршыліся суботнія ўрачыстасці традыцыйным феерверкам.

«Што гэта за жалезныя дрывасекі і чаму дзяўчынка зігуе?» ВІДЭА

Сёння ў Мінску ўваход у літаратурныя музеі будзе бясплатным

У Нясвіжы памянялі мову вулічных шыльдаў «для зручнасці турыстаў і гасцей горада»

Nashaniva.com