Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў

Стрэлы прагучалі, калі палітык выходзіў са свайго гольф-клуба, але яго не закранулі, паведамляе New York Post.

15.09.2024 / 22:30

Кандыдат у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі, былы прэзідэнт Дональд Трамп у асяроддзі агентаў Сакрэтнай службы ЗША, пакідае сцэну перадвыбарчага мітынгу, 13 ліпеня 2024 года, Пенсільванія. Фота: AP Photo / Evan Vucci

Паводле інфармацыі, якую выданне атрымала ў праваахоўных органах, на гэтую перастрэлку адрэагавала Сакрэтная служба (арганізацыя, якая забяспечвае бяспеку дзейных і былых прэзідэнтаў краіны) ЗША. Прадстаўнік перадвыбарчага штаба Трампа Стывен Чунг заявіў, што той знаходзіцца ў бяспецы.

Як стала вядома, падчас перастрэлкі два чалавекі побач з гольф-кубам Trump International Golf Course абмяняліся стрэламі. Яны цэліліся адзін у аднаго, страляніна не была скіравана ў бок Трампа.

13 ліпеня гэтага года Дональд Трамп быў паранены ў выніку замаху ў штаце Пенсільванія — куля адарвала яму кавалачак вуха. Пры гэтым палітык з'яўляецца паслядоўным прыхільнікам другой папраўкі да Канстытуцыі ЗША, якая гарантуе амерыканскім грамадзянам права на валоданне зброяй.

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!

Палякі Пенсільваніі могуць вызначыць хто стане прэзідэнтам ЗША, Харыс ці Трамп. Як так атрымалася?

Трамп адмовіўся ад другіх дэбатаў з Харыс

Трамп на дэбатах з Харыс заявіў, што мігранты ядуць катоў і сабак амерыканцаў. Адкуль узяўся гэты мем?

Nashaniva.com