Свет1717

Палякі Пенсільваніі могуць вызначыць хто стане прэзідэнтам ЗША, Харыс ці Трамп. Як так атрымалася?

Перамога ў Пенсільваніі практычна гарантуе кандыдату перамогу ў ЗША ў цэлым. Як паказваюць вынікі, разрыў паміж кандыдатамі ў гэтым штаце складае каля 1%. А этнічных палякаў з правам голасу — 6%, і яны не маюць сімпатыі да канкрэтнай партыі.

Donald Trump and Kamala Harris debate Дебаты Дональда Трампа и Камалы Харрис Дэбаты Дональда Трампа і Камалы Харыс
Дональд Трамп і Камала Харыс падчас дэбатаў 11 верасня 2024 года. Скрын відэа 

На цікавы эпізод, які адбыўся падчас дэбатаў Харыс і Трампа і можа паўплываць на вынікі выбараў, звярнуў увагу аўтар канала ў твітары пад нікам @prof_preobr.

Ведучы гаворку пра вайну ва Украіне, Камала Харыс заўважыла, што наступнай цэллю Пуціна можа стаць Польшча. І нагадала пра тое, што 800 тысяч жыхароў Пенсільваніі — этнічныя палякі.

Няма ніякіх сумненняў, што гэтая заўвага была загадзя падрыхтаваная штабам прэтэндэнткі. Але чаму такая ўвага да палякаў Пенсільваніі?

У большасці штатаў перамога дэмакратаў ці рэспублікаўцаў прадвызначаная. Змаганне ідзе перадусім за тыя штаты, якія вагаюцца. І менавіта Пенсільванію эксперты называюць самай важнай. Лічыцца, што выйгрыш у гэтым штаце амаль на 100% гарантуе перамогу і ў цэлым у краіне.

Згодна з мадэллю прагназавання выбараў палітычнага аналітыка Нейта Сільвера, Пенсільванія мае 35% верагоднасці паўплываць на вынікі выбараў, што значна больш, чым у любога іншага са штатаў, што вагаюцца. Калі Харыс пераможа ў Пенсільваніі, у яе будзе 91% шанцаў на перамогу на выбарах, у той час як у Трампа — ажно 96%. Таму і Трамп, і Харыс вядуць у гэтым штаце самыя актыўныя кампаніі.

Важность избирательного округа для шансов кандидата на победу на выборах How important is every contest to each candidate's chance of winning the election Важнасць выбарчай акругі ў шанцах кандыдата вайграць выбары
Важнасць выбарчай акругі ў шанцах кандыдата выйграць выбары. Фота: NateSilver538 / X (Twitter)

Насельніцтва Пенсільваніі — 13 мільёнаў чалавек. З іх этнічныя палякі складаюць 800 тысяч, ці 6%. У адрозненне ад іншых груп насельніцтва, яны больш актыўна ходзяць на выбары. Сярод удзельнікаў галасавання іх кожны дзясяты.

Аналітыкі звяртаюць увагу, што ў 2016 і 2020 гадах розніца ў пададзеных галасах за кандыдатаў у цэлым па краіне была вельмі малая. Так, Трамп у 2016-м выйграў з адрывам ўсяго 0,7%, а Байдэн у 2020-м — у 1,1%. Таму 10% галасоў палякаў Пенсільваніі могуць лёгка змяніць вынік.

Асаблівасць сітуацыі ў тым, што этнічныя палякі не з'яўляюцца відавочнымі прыхільнікамі адной партыі. У мінулым яны галасавалі як за дэмакратаў (Кенэдзі, Клінтана, Абаму), так і за рэспубліканцаў (Ніксана, Рэйгана, Буша-старэйшага і Буша-малодшага).

Іхні выбар часта залежыць ад таго, каго яны палічаць больш блізкім сабе і Польшчы. Напрыклад, за Кенэдзі яны галасавалі, бо ён быў каталіком. Рэйгана і Буша-старэйшага палякі падтрымалі за барацьбу з СССР, а Клінтана — за ўступленне Польшчы ў НАТА.

Аўтар заўважае, што за Рэйгана, які быў прэзідэнтам два тэрміны, этнічныя палякі прагаласавалі толькі на другіх выбарах, у 1984 годзе. Гэта адбылося пасля таго, як яны ўпэўніліся, што Рэйган сапраўды змагаецца з Савецкім Саюзам, краінай, якая ў 1981 годзе ўвяла ў Польшчы ваеннае становішча.

Незразумела, чаму ў 2016 годзе сімпатыі палякаў былі на баку Трампа нягледзячы на ягоную крытыку НАТА і пахвальбу Пуціна. Магчыма, яны палічылі, што гэта ён робіць толькі для піяру. Жыццё паказала, што Трамп быў шчыры. У выніку ў 2020-м гэтыя выбаршчыкі аддалі свае галасы Байдэну.

Аўтар заўважае, што для этнічных палякаў, як і для ўсіх выбаршчыкаў, галоўнымі праблемамі з'яўляюцца эканоміка і цэны. Аднак апытанні паказваюць, што ў штатах, якія вагаюцца, узровень даверу да абодвух кандыдатаў выраўніваецца.

Таму вырашальным можа стаць нейкі другасны фактар. Ім і можа стаць заклапочанасць этнічных палякаў бяспекай Польшчы. Пагрозу з боку Расіі яны зусім не ўспрымаюць як жарт і падтрымліваюць Украіну больш актыўна, чым сярэдні амерыканец.

Таму згадка палякаў у выступленні Харыс была зусім не выпадковай. Аналітык лічыць, што яе штаб і надалей будзе звяртацца да гэтай аўдыторыі. У выніку, пры дакладным разліку, Харыс можа атрымаць дадаткова дзясяткі тысяч галасоў у Пенсільваніі, дзе разрыў паміж пераможцам і тым, хто прайграе, звычайна якраз такімі лічбамі і вымяраецца.

Каментары17

  • Віталь
    15.09.2024
    Аўтар артыкулу пераказаў не свае думкі,але ганарар атрымае...
    Да таго ж:
    - СССР не ўводзіў у ПНР ваенны стан! Гэта зрабіў Ярузэльскі якраз для таго, каб ПАЗБЕГНУЦЬ ВАЙСКОВАЙ АКУПАЦЫІ ПОЛЬШЧЫ арміямі СССР і Варшаўскай дамовы.
    - Трамп праводзіў у рэальнасці палітыку, якую нельга назваць "пахвальбой Пуціну" нават прыблізна. Расея атрымала харошых звездзюлей у Сірыі, а Украіне пачалі пастаўляецца Джавеліны і іншая зброя, чаго "дэмакраты" не рабілі.
    Хопіць хлусіць, таварышы халуі глабалістаў.
  • Ленінградзкі Карузьлік
    15.09.2024
    Забараняю табе абражаць Гарэзьлівы Рогат Мае Шляхетнае Гаспадыні Пракуроршы!
  • Acab
    15.09.2024
    Спадару Вітале, як хораша, што ў эміграцыі ёсьць свае НЕЗАЛЕЖНЫЯ мэдыі, праўда?

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»37

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»5

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна2

Іспанія моцна аштрафавала бюджэтныя авіякампаніі за патрабаванні даплачваць за ручную паклажу і выбар месца2

Стась Карпаў пра Каржа: Слухайце: ну, смела!15

«Межы сціраюцца». Беларуска расказала, як і навошта стала вывучаць эсперанта на радзіме яго заснавальніка2

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Галоўнае
Усе навіны →