Пранк з «мінскімі Патрыкамі» выйшаў з-пад кантролю
З’явіўся цэлы праект-паблік, прысвечаны свецкаму жыццю на Карла Маркса. Менавіта гэтую вуліцу некаторыя называюць у гонар маскоўскіх Патрыяршых прудоў.
16.09.2024 / 11:51
Хранікесамі падзей вуліцы сталі фэшн-інфлюэнсарка Руслана Карахоева і вядучая Крысціна Джунько.
«Свецкае жыццё горада, цікавыя людзі і іх думкі, рэпартажы з закрытых імпрэз і абсалютны эксклюзіў. Як кажуць, поўны шоу маст гоў он», — апісваюць блогеркі свой праект, які яны хочуць развіць да маштабаў партала.
Стваральніцы «Цяжкога Маркса» (мінскіх Патрыкаў) Руслана Карахоева і Крысціна Джунько
У адным са сваіх ролікаў аўтаркі задаюць мінакам на вуліцы Маркса пытанне, чаму гэтую вуліцу, уласна кажучы, і называюць Патрыкамі. Адказы збольшага зводзяцца да дабрабыту наведнікаў:
«Прыязджаюць дарагія машыны і атмасфера, як у Маскве».
«Тут вельмі шмат рэстаранаў і ўсе прыязджаюць папантавацца, дзяўчаты за хлопцамі».
«Тут размяшчаюцца самыя дарагія рэстараны, прайс высокі, дарагія машыны, дарагія людзі».
У каментарах да відэа людзі задаюцца пытаннем: «Гэта беларусы?» Не ўсім спадабалася падобнае перайманне: «Блін, навучыцеся быць дарослымі. «Мінскія Патрыкі» — нейкае вартае жалю перайманне».
«Галоўнае — пасля мінскіх Патрыкаў не трапіць у мінскую Бутырку», — пажартаваў адзін з карыстальнікаў.
У іншых роліках, якія ўжо паспелі апублікаваць у інстаграме і тыктоку праекта, вядучая высвятляе ў мінакоў стаўленне да сайтаў знаёмстваў, а таксама, колькі мусіць зарабляць мужчына ці колькі яму варта выдаткаваць на першае спатканне, каб жанчына абавязкова сказала «так».
Сам канцэпт апытанак з вуліц горада на тэмы моды, стылю, адносін, грошай зрабіўся шалёна папулярным у Расіі. «Цяжкі Маркс» спрабуе заняць гэтую нішу ў Беларусі.
«У тыктоках бачу і думаю: «Што, толькі ў Маскве распытваюць так? Трэба ўжо і ў Мінску», — абрадавалася адна з апытаных.
Блогерку з дзіцём не пусцілі ў рэстаран «на мінскіх Патрыках». Чакайце, дзе?
Хто складаў беларускі бамонд 1990-2000-х і што сталася з гэтымі людзьмі