Усяго патроху1919

Блогерку з дзіцём не пусцілі ў рэстаран «на мінскіх Патрыках». Чакайце, дзе?

Маладая тыктокерка размясціла відэа пра тое, як у мінскім рэстаране ёй з сынам адмовілі ў абслугоўванні. Карыстальнікаў здзівіла назва вуліцы, на якой усё адбылося.

Фота: скрын з відэа

Тыктокерка oh_valeriee1 апублікавала ролік пра спробу наведаць рэстаран на мінскай вуліцы Карла Маркса. Гаворка ішла пра Amo — новы рэстаран міжземнаморскай кухні.

Пратэставаць яго, аднак, дзяўчына не здолела, бо з дзецьмі да шасці гадоў уваход у Amo забаронены. Так што адзначыць яна змагла толькі прыгожы інтэр’ер, тэрасу і нечаканую для яе палітыку рэстарана, пра якую прапанавала паразважаць у каментарах.

@oh_valeriee1

♬ оригинальный звук - oh_valeriee1

Відэа сабрала 135 тысяч праглядаў.

Карыстальнікаў уразіла не толькі сама сітуацыя, але і тое, дзе ўсё адбылося: паводле аўтаркі відэа, рэстаран адкрыўся «на мінскіх Патрыках». У каментарах яны пыталіся, дзе гэтыя таямнічыя «мінскія Патрыкі», прасілі пакінуць мінскім вуліцам свае ўласныя назвы і цікавіліся, чаму менавіта Патрыкі, а не адразу мінская Ніца ці Манака. 

Сама дзяўчына патлумачыла ў каментарах, што, на яе думку, вуліца Карла Маркса асацыюецца з маскоўскімі Патрыяршымі прудамі «з-за вайбу». А ў іншым роліку адказала хейтарам — маўляў, «мінскімі Патрыкамі» вуліцу Карла Маркса ўжо даўно называюць «у вузкіх і не вельмі колах». Яшчэ адно тлумачэнне ад аўтаркі — што гэта ўсё быў толькі сарказм.

Што да гісторыі з палітыкай рэстарана, шмат хто з каментатараў падтрымаў ідэю забараніць уваход з маленькімі дзецьмі. Людзі пісалі, што сучасныя бацькі не прывучаюць дзяцей да спакойных паводзінаў і таму малыя могуць перашкаджаць іншым гасцям, дый бацькам часам трэба адпачнуць ад дзяцей. Але былі і тыя карыстальнікі, хто палічыў такую палітыку непрымальнай і вырашыў тады ўвогуле не наведваць гэты рэстаран.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары19

  • Hi
    15.07.2024
    А в чем проблема? Закончились идеи для контента в тик так?
  • Тама
    15.07.2024
    папулярная назва — "в узких кругах ограниченных людей"
  • Антось
    15.07.2024
    Колхозница не знает, куда уже свою Маааскву впихнуть

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць