Праліўныя дажджы прывялі да транспартнага калапсу ў Вене

Сталіца Аўстрыі стаіць на месцы ўпадзення ў Дунай невялікай ракі Вены. Ля гарадской мяжы яна ўзятая ў каменны канал. Але праз праліўныя дажджы ўзровень вады падняўся амаль да самых межаў канала.

16.09.2024 / 13:33

Фота: Heinz-Peter Bader / AP

Бурны паток пераліваецца вонкі. На многіх участках уздоўж ракі праходзяць дарогі і лініі метро, паведамляе Bild.

Гэта прывяло да транспартнага калапсу ў мегаполісе з насельніцтвам 2 млн чалавек. Многія маршруты грамадскага транспарту не працуюць, іншыя выходзяць на лінію толькі часткова. Чыгуначны аператар ÖBB адмяніў цягнікі, чые маршруты праходзяць па поўдні і захадзе Вены. Шэсць чалавек пацярпелі ў раёне моста Кенэдзі на рацэ Вене з-за паваленага галля. Адмененыя заняткі ў школах.

На турыстычных цеплаходах на Дунаі апынуліся закрытымі сотні пасажыраў. Яны не могуць сысці з борта, бо прычалы затопленыя. Адным з такіх судоў стаў швейцарскі лайнер Thurgau Prestige са 140 людзьмі на борце.

«Няма ніякай надзеі, што дождж спыніцца». Цэнтральная Еўропа пайшла пад ваду

Жыхары Цэнтральнай Еўропы рыхтуюцца да магутных паводак

У польскім Уроцлаве з трывогай чакаюць вялікай паводкі

Nashaniva.com