У Гомелі за «экстрэмізм» судзілі маладога рэнтгенолага
12 верасня ў судзе Навабеліцкага раёна Гомеля суддзя Аляксандр Зінчук разглядаў адміністрацыйную справу адносна гомельца Эміля Мельнікава, даведалася «Гомельская вясна». Ён працуе лекарам-рэнтгенолагам у Гомельскай цэнтральнай гарадской паліклініцы.
16.09.2024 / 15:55
Эміля Мельнікава пакаралі паводле ч. 2 арт. 19.11 (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, унесенай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне альбо перавозка з мэтай распаўсюду такой інфармацыі) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Які канкрэтна прысуд яму вынесены, пакуль невядома.
Вядома, што Мельнікаў уваходзіў у склад Моладзевай рады Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўнікоў аховы здароўя.
Зваршчыка мінскага завода затрымалі за падазроныя лічбы
Двух жыхароў Віцебска затрымалі пасля размовы з правакатарам у чат-рулетцы
«Ездзілі-ездзілі, а потым іх не выпусцілі». Беларусы сутыкаюцца з яшчэ адным відам рэпрэсіяў