У Грузіі прынялі закон аб забароне прапаганды ЛГБТ і змене полу

Парламент Грузіі ў трэцім, канчатковым чытанні прыняў закон «Аб абароне сямейных каштоўнасцяў і непаўналетніх», а таксама папраўкі ў 17 іншых дакументаў, якія прадугледжваюць забарону на прапаганду ЛГБТ у краіне. Закон уступіць у сілу тады, калі яго падпіша прэзідэнтка Грузіі Саламе Зурабішвілі.

17.09.2024 / 18:31

 Парламент Грузіі. Фота: Getty Image

За закон прагаласавалі 84 дэпутаты, а супраць не выказаўся ніхто.

Згодна з праектам новага закона, у краіне забараняюцца аднаполыя шлюбы, аперацыі па змене полу, усынаўленне дзяцей гомасексуальнымі парамі, «прапаганда і папулярызацыя» ЛГБТ у адукацыйных установах і СМІ, а таксама парады і маніфестацыі.

Цяпер за За «прапаганду ЛГБТ» у навучальных установах фізічных асоб будуць штрафаваць на 1,5 тысячы лары (1800 беларускіх рублёў), юрыдычных асоб — на 4 тысячы лары (4850 рублёў).

Вяшчальнікам будзе забаронена паказваць у эфіры інтымныя аднаполыя сцэны або рэкламу падобнага зместу. За распаўсюд такіх ролікаў фізасобы атрымаюць штраф на 800 лары (970 рублёў), юрыдычныя асобы — на 2,5 тысячы лары (каля 3000 беларускіх рублёў).

За распаўсюд сярод непаўналетніх матэрыялаў аб змене полу ці гомасэксуальных адносінах у парламенце вырашылі штрафаваць на 1 тысячу лары (1200 беларускіх рублёў) — для фізічных і 3 тысячы лары (3600 рублёў) — для юрыдычных асоб.

«Дачка плакала». Журналіст Андрэй Мялешка пра тое, як іх з дачкой высылалі з Грузіі

Беларусы паехалі ў Грузію на аўтобусе і прастаялі на расійска-грузінскай мяжы 24 гадзіны

ЗША вырашылі не даваць Грузіі абяцаныя $95 мільёнаў. Гэта цана антыдэмакратычных дзеянняў

Nashaniva.com