Астапеня прапанаваў, як ціхенька пазбавіцца ад помнікаў Леніну
Замест таго, каб змагацца з яго фігурай, можна пайсці хітрэйшым шляхам, разважае палітолаг.
19.09.2024 / 10:32
У першым выпуску ютуб-праекта «Гэта топ» палітолаг Рыгор Астапеня і блогер Аляксандр Івулін закранулі тэму вялікай колькасці помнікаў Леніну ў Беларусі і мемарыяльных шыльдаў, звязаных з яго дзейнасцю.
Астапеня заўважыў, што калі быў маладзейшым, то думаў, што дэмантаж помнікаў Леніну — «мудрае рашэнне, эфектыўнае, вясёлае», цяпер жа ён бачыць іншы шлях, які дазволіць прыбраць гэтыя помнікі ціха, —
«адпраўляць такія помнікі на рэстаўрацыю, рамонт, а ўжо потым адтуль не вяртаць».
«Навошта ўвязвацца шмат у чым у чужы парадак дня, абмеркаванне: Ленін — добра, дрэнна. Якая розніца. Не ў гэтым праблема Беларусі. Праблема ў тым, што мы не ведаем свайго, што мы мала размаўляем пра сваіх герояў.
Калі мы вядзём гаворку пра Леніна (зносіць — не зносіць), мы не прапаноўваем штосьці рабіць сваё і зноўку вяртаемся ў парадак дня, што мы павінны тут з нечым змагацца»,
— лічыць Астапеня.
«Адправілі на рэканструкцыю. Там сказалі, што не хапіла грошай, тое, сёе. І за пяць гадоў ціха, акуратна фундаментальныя змены правялі», — прапануе Рыгор.
Ён лічыць гэта аптымальным шляхам, бо, «як ні круці, Ленін, можа, не частка нашай гісторыі, але, на вялікі жаль, гэта частка нашай афіцыйнай дзяржаўнай гістарыяграфіі».
Івулін і Астапеня запусцілі падарожна-культурніцкае шоу «Гэта топ!» ВІДЭА
Рэвалюцыя як імпульс для эвалюцыі. Як нараджаюцца Леніны і як дзейнічаюць
Адам Міхнік беларусам: Успомніце гісторыю з Леніным у Швейцарыі: ваша рэвалюцыя прыйдзе!