Дызайнера-ілюстратара з Мінска судзяць за «садзейнічанне экстрэмізму» і ўдзел у пратэстах
Сяргей Скібінскі апошні раз быў анлайн у студзені 2024 года. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў калоніі.
20.09.2024 / 08:00
Сяргей Скібінскі. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»
Сяргею Скібінскаму 41 год. Ён дызайнер. Раней быў дырэктарам дызайн-агенцтва poligraf.by, якое існавала да 2020 года. Сяргей таксама мае ІП у галіне дызайну, робіць уласныя ілюстрацыі ды праекты.
Таксама ён любіць падарожнічаць ды фатаграфаваць. У сацсетках Сяргей публікуе фота са сваіх вандровак і проста пейзажы розных месцаў.
Апошні раз ён быў анлайн 19 студзеня 2024 года, акурат падчас аблавы на салідарных з палітвязнямі (частку людзей тады пасадзілі за краты зусім за іншае). Імаверна, мужчына быў затрыманы прыкладна ў той жа час.
Суд над Сяргеем пачнецца 14 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе. Сядзіць яго будзе Святлана Чарапанава.
Скібінскага судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4) і «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК). Сутнасць абвінавачання невядомая.
Пенсіянерцы з Брэста далі тры з паловай гады калоніі за дапамогу палітвязням