Грамадства1313

«На ёй былі калготкі ў сетачку». Хто яна, суддзя Чарапанава, — ударніца палітычных прысудаў

Праз судзейскі малаток Святланы Чарапанавай прайшлі дзясяткі палітычных спраў. Часам яе сентэнцыі гучалі проста абсурдна. «Сказала, што я самая яркая на фотаздымку, таму вінаватая». Расказваем пра мінскую суддзю, якая адпраўляе людзей за краты на суткі і гады.

Фота: «СБ. Беларусь сегодня»

Пачынала кар’еру Чарапанава ў судзе Заводскага раёна сталіцы. 15 кастрычніка 2020-га ўказам Лукашэнкі № 364 яна была пераведзена на працу ў Мінскі гарадскі суд. 

Святлана Чарапанава — ударніца вынясення палітычных прысудаў. Вось толькі некаторыя з іх. 

Яна выпісала хірургу Андрэю Любецкаму 5 гадоў калоніі. Адвакатку Настассю Лазарэнку асудзіла на 6 гадоў калоніі. 

Грамадзяніна Латвіі Дзмітрыйса Міхайлаўса — на 4 гады калоніі. Палітзняволенаму Сяргею Бушыку дала 2 гады калоніі. 

Судзіла Чарапанава і тых, хто за каментары праходзіў па «справе Зельцэра». Глебу Гладкоўскаму яна дала 5 гадоў калоніі, Аляксандру Мілашэўскаму прызначыла 2 гады.

У Мінскім гарадскім судзе Чарапанава таксама разглядае і апеляцыі.

Напрыклад, яна разглядала апеляцыйную скаргу журналіста, блогера і футбаліста «Крумкачоў» Аляксандра Івуліна. Прысуд яна пакінула без змен, як і прысуд жыхару плошчы Перамен Сцяпану Латыпаву. 

Трэба адзначыць, што Святлана Чарапанава не мае сацсетак. Адзіную старонку ў «Аднакласніках» яна даўно выдаліла.

Беларусы, якіх судзіла Чарпанава, расказалі «Нашай Ніве» пра ўражанні ад яе.

«Яшчэ раней пра Чарапанаву мне расказвалі знаёмыя, якія працавалі ў судзе Заводскага раёна. Казалі, што яна імкнулася пабудаваць кар'еру, доўга ішла да таго, каб яе перавялі ў Мінскі гарадскі суд, — расказвае адна з суразмоўцаў. — 

Казалі і тое, што ў прынцыпе яна выклікала ўражанне адэкватнага чалавека і справядлівай суддзі.

Я чула гісторыю, як да 2020-га яна дамагалася менш строгіх прысудаў. Нават тэлефанавала ў Мінскі гарадскі суд, каб атрымаць дазвол на менш строгі вырак. І калі ёй дазволу не далі, доўга спрачалася з імі.

Ведаючы гэта, знаёмыя мяне нават павіншавалі, калі даведаліся, што маю справу будзе разглядаць Чарапанава.

Канкрэтна на маім пасяджэнні ад адэкватнасці, пра якую мне расказвалі, мала што засталося. Было адчуванне, што ёй трэба было, калі не вырасці вышэй па кар'ернай лесвіцы, то хаця б замацавацца ў Мінскім гарадскім судзе і даказаць, што яна вартая гэтай сістэмы.

На мой погляд, суд яна правяла не тое каб несправядліва, а непрафесійна.

Яна дазваляла сабе сарказм і іронію, самасцвярджалася за мой кошт. Яна некалькі разоў звяртала ўвагу на тое, што я нібыта не ведаю юрыдычных тэрмінаў ці таго, як працуе права, рабіла гэта насміхаючыся. Маю адвакатку яна затыкала гэтак жа, як і мяне.

Чарапанава свідравала мяне вачыма, але баялася сустрэцца вачыма з маімі блізкімі, што сядзелі ў зале. 

Прысуд пакінулі ў сіле. Мая адвакатка сказала, што ніколі не бачыла, каб суддзя так сябе паводзіла. Я таксама прысутнічала на іншых судах, там суддзі паводзілі сябе этычна, не выкарыстоўвалі сарказму, іроніі, не хамілі».

У іншага чалавека Чарапанава разглядала скаргу на прысуд раённага суда. 

«Ішла яна ад дзвярэй да свайго пастамента доўга, бо была на шпільках, якія вельмі гучна цокалі. Туфлі былі лакавыя з адкрытым носам. На ёй былі калготкі ў сетачку. 

Калі Чарапанава ўжо сядзела, я заўважыла, што ў яе блакітныя цені і начос, які не атрымаўся. Не стаяў чуб. 

На судзе з таго, што я запомніла, яна разглядала фотаздымак, які сведчыў нібыта пра маю «віну». Сказала, што я бландзінка, самая яркая на фотаздымку, таму вінаватая.

Чарапанава, дарэчы, таксама бландзінка. Прысуд яна мне вынесла за хвіліну». 

Яшчэ адзін чалавек, які сутыкаўся з Чарапанавай у часе працы, апісаў яе як «строгую і істэрычную, калі ў яе дрэнны настрой».

Святлана Чарапанава таксама разглядала адміністрацыйную справу фатографкі Шуры Піліповіч-Сушчыц, якая ў 2020 годзе была фотакарэспандэнткай «Нашай Нівы».

Тады журналістка абскарджвала прысуд Першамайскага суда Мінска, які завочна прысудзіў ёй 7 сутак арышту — яе арыштавалі, калі яна здымала збор дэманстрантаў каля метро «Пушкінская».

Падчас працэсу суддзя Чарапанава вучыла фатографку беларускай мове, але, вядома, па-руску. 

Суд прагледзеў відэа, на якім відаць, як фотажурналістку вядуць у аўтазак, хоць у яе быў добра бачны бэйдж. Гэта ніяк не паўплывала на рашэнне суддзі Чарапанавай. Яна не знайшла падстаў для перагляду рашэння Першамайскага раённага суда.

Святлане Чарапанавай 51 год. Адзін з сыноў Чарапанавай — 28-гадовы Іван — працуе ў аддзеле крымінальнага вышуку УУС адміністрацыі Савецкага раёна ў Мінску старшым оперупаўнаважаным.

Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі «Кіберпартызаны»

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па звестках з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена не менш за 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінутыя нават самыя базавыя нормы законнасці і маралі. Дзясяткі тысяч людзей вымушаныя былі пакінуць краіну, ратуючыся ад рэпрэсій.

У базе грамадзянскага кантролю судовай сістэмы «Зубр» усяго налічваецца 68 палітычных рашэнняў, вынесеных Чарапанавай.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: 

Былой бухгалтарцы Мінскага электратэхнічнага завода далі пяць гадоў калоніі

Доктар сацыялагічных навук Юрый Бубноў прыгавораны да 2 гадоў пазбаўлення волі за «абразу» Лукашэнкі

Супрацоўніку Інстытута генетыкі далі тры з паловай года калоніі

Палітзняволены тэхнік-праграміст Алег Гармазінскі адбыў тэрмін і выйшаў на волю

Каментары13

  • даведка
    11.06.2023
    Десять лет назад зайдя в приёмную районного суда одного областного центра, я с порога становлюсь невольным слушателем телефонного разговора за дверью служебного кабинета его председательши с хахалем. Вам не передать словами, как она перед ним стелилась... Секс по телефону просто отдыхает на фоне того, что пришлось тогда вынести моим морально устойчивым ушам.
  • Берг
    11.06.2023
    Эта "судья" - типичная ....
  • Юрий
    11.06.2023
    Рргеср,Вы,наверно давно покинули зямельку нашую, зямельку Літоўскую?
    https://nashaniva.com/ru/318526Тогда долго.....

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна7

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-прэзідэнт Польшчы: Замарожаны канфлікт будзе трагічнай весткай для Украіны3

Упершыню за палову месяца даляр патаннеў

«Калі набыў $20 па курсе 3,3 — і цяпер ты паспяховы інвестар»: як беларусы рэагуюць на скачкі валют7

У 53 гады загінуў былы турэмны начальнік з Оршы5

У Брэсце мужчына падумаў, што яму атруцілі каву, і ўдарыў афіцыянтку лыжкай. Завялі крымінальную справу3

Паліцыя разагнала пратэст у цэнтры Тбілісі3

Улады Малдовы вырашылі не плаціць «Газпраму» доўг памерам 709 млн даляраў

«Цяпер хоць стала можна нармальна зарабляць». Што думаюць таксісты пра працу ў новых умовах9

Аўстралія забароніць падлеткам да 16 гадоў карыстацца сацыяльнымі сеткамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна7

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →