Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал Мікіты Моніча

У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі з'явіліся новыя пазіцыі.

19.09.2024 / 17:35

Сярод іншага прысвоілі «экстрэмісцкі» статус ютуб-каналу «Около культуры», які вядзе былы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Мікіта Моніч. Ён прэзентуецца як беларускі канал пра тое, як атрымліваць задавальненне ад культурных прадуктаў і разумець культуру. У ім аўтар лёгка і даступна, напрыклад, тлумачыць, у чым геніяльнасць Суціна, як вайна ў мінулым стагоддзі змяніла мастацтва, і расказвае пра беларускія музеі, ад якіх захопіць дух.

Такі ж статус атрымалі старонкі праекта «Около культуры» ў фэйсбуку і «ВКонтакте».

Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс трапілі: 

Згубіліся ў беларускім ютубе? Вось ажно 17 каналаў — знойдзеце свой

Топ культурніцкіх каналаў ад Мікіты Моніча

«Прадуктовы гіперрэалізм — тое, за што галасуе большасць». Моніч пра мастацкія густы ў грамадстве

Nashaniva.com