На польскай мяжы стаіць больш за 1000 фур
На літоўскай мяжы таксама больш за 1000 фур.
20.09.2024 / 11:10
Ілюстрацыйнае фота
У Казловічах на польскай мяжы па стане на 10:00 пятніцы стаіць 1050 фур, паведамляе Памежны камітэт.
Што да літоўскай мяжы, то ў Каменным Логу стаіць 390 фур, у Беняконях — 780. Разам з тым на гэтых двух пунктах няма чэргаў з легкавікоў і аўтобусаў.
На латвійскай мяжы ў Грыгараўшчыне стаіць 710 фур.
То-бок агулам на заходніх межах стаіць 2930 фур.
«Мучымся». Дальнабойшчык расказаў, што ў чарзе на мяжу пад Брэстам стаяць тыднямі
Чаму беларускія ўлады асцерагаюцца закрыцця мяжы з Польшчай?
Што з чэргамі на выезд з Беларусі раніцай у пятніцу?
ДМК: Грузапаток праз Беларусь знізіўся яшчэ на 30%