Іран паставіў Расіі балістычныя ракеты без пускавых установак
Іран, перадаўшы Расіі балістычныя ракеты малой далёкасці Fath-360, не накіраваў разам з імі мабільныя пускавыя ўстаноўкі, неабходныя для іх запуску. Пра гэта агенцтву Reuters паведамілі тры крыніцы: еўрапейскі дыпламат, прадстаўнік еўрапейскай выведкі і амерыканскі чыноўнік.
21.09.2024 / 16:07
Пускавыя ўстаноўкі да Fath-360. Фота: Wikimedia Commons
Амерыканскі суразмоўца агенцтва адзначыў, што на момант аб'яўлення ЗША пра перадачу Іранам ракет Расіі, Тэгеран не паставіў Маскве пускавыя ўстаноўкі. Прадстаўнік еўрапейскай разведкі, не ўдаючыся ў дэталі, заявіў, што ў Еўропе не чакалі паставак гэтых установак для РФ.
Эксперты, апытаныя Reuters, назвалі дзве магчымыя прычыны адсутнасці пускавых установак. Адна з іх — магчымы план Расіі па мадыфікацыі грузавікоў для транспартавання ракет. Іншая версія — стратэгічная спроба Ірана захаваць прастору для манеўру ў перамовах з заходнімі краінамі па пытаннях «зніжэння напружанасці».
Расія можа ў найбліжэйшыя тыдні прымяніць супраць Украіны іранскія балістычныя ракеты
Іран перадаў Расіі балістычныя ракеты — WSJ
Іран можа ўжо ў найбліжэйшы час пачаць пастаўкі балістычных ракет у Расію