Інфармацыя пра закрыццё Comedy Club аказалася жартам

Нядаўна расійскі тэлеканал ТНТ паведаміў пра закрыццё шоу Comedy Club, якое выходзіла ў эфір на працягу 19 гадоў. Але аказалася, што гэта ўсё своеасаблівы гумар.

21.09.2024 / 16:29

У пачатку новага выпуску Comedy Club 20 верасня, які анансаваўся як фінальны, крэатыўны прадзюсар праграмы Гарык Харламоў спачатку пацвердзіў, што шоу закрываецца. Аднак затым ягоны калега Павел Воля дадаў: «Бывай, стары Comedy Club. І прывітанне новаму, 20-му сезону Comedy Club».

Крэатыўная каманда праекта патлумачыла, што навіны пра закрыццё насамрэч былі анонсам новага, 20-га сезона шоу.

19 верасня «Газпрам-медыя холдынг» паведаміў пра рашэнне закрыць Comedy Club, і гэтую інфармацыю пацвердзілі ў прэс-службе тэлеканала ТНТ.

Comedy Club закрываецца

Машына за $100 тысяч, песня пра скандал, новая любоў: як жыве дзяўчына, з якой ажаніўся (і разышоўся) Слава Камісаранка

«Хейту ў маім жыцці было шмат». Што за дзяўчына здымае беларускіх артыстаў і папулярнае беларускае ютуб-шоу «О(б)суждаем»

Nashaniva.com