Гэтую інфармацыю распаўсюдзілі расійскія СМІ. Пазней выявілася, што гэта жарт.
Выпуск гумарыстычнага шоу, які выйдзе на расійскім тэлеканале ТНТ 20 верасня, стане апошнім, пісалі «Ведомости» са спасылкай на прэс-рэліз «Газпрам-Медыя».
У прыватнасці, у рэлізе прыведзена цытата крэатыўнага прадзюсара праграмы Гарыка Харламава з афіцыйнай заявы, з якой ён выступіць перад пачаткам праграмы: «Мы пацвярджаем, што Comedy Club закрываецца».
Раней дырэктар тэлеканала ТНТ (уваходзіць у холдынг «Газпрам-Медыя») Ціна Кандэлакі намякала, што праект будзе адноўлены. У відэапаведамленні, апублікаваным 3 верасня ў яе Telegram-канале, яна паведаміла, што Гарык Харламаў, прызначаны ў канцы ліпеня крэатыўным прадзюсарам Comedy Club, «прапанаваў велізарную колькасць новых ідэй, гэта тычыцца сцэны, музыкі, напаўнення, старых, новых рэзідэнтаў, самога гумару».
Шоу выходзіць на ТНТ з 2005 года.
Каментары