На лецішчы пад Гроднам моцна абгарэла дзіця

Дзіцячая гульня з агнём стала прычынай траўмавання 12-гадовага хлопчыка ў Гродзенскім раёне, паведамілі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.

21.09.2024 / 16:49

19 верасня ў 13:40 дзяжурны доктар Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы паведаміў ратавальнікам, што ў медыцынскую ўстанову быў шпіталізаваны 12-гадовы хлопчык з тэрмічнымі апёкамі.

Як высветлілася пазней, гродзенец разам з двума сынамі, 12 і 10 гадоў, працаваў на дачным участку. Хлопчыкі знайшлі ў гаражы бутэльку з растваральнікам, адкрылі ёмістасць і падпалілі яе.

Адбылася ўспышка пароў растваральніка, і 12-гадовы школьнік атрымаў тэрмічныя апёкі. Другі хлопчык не пацярпеў. 

Бацька пачуў крыкі дзяцей і неадкладна выклікаў брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі. Медыкі шпіталізавалі траўмаванае дзіця ў бальніцу. Стан ацэньваецца як цяжкі.

Пад Мінскам загарэлася прадпрыемства

У Бабруйску пенсіянер атрымаў 70% апёкаў цела ва ўласнай пасцелі

Пад Мазыром палілі лісце, а згарэла адразу пяць дамоў

Nashaniva.com