Пажар у Балажэвічах Мазырскага раёна, які здарыўся ў нядзелю, дагэтуль спрабуюць патушыць.
Верагодна, ён пачаўся з-за таго, што нехта паліў сухое лісце.
«Прычыны пажару высвятляюцца. Меркавана — выпальванне сухой расліннасці», — распавялі ратавальнікі з МНС.
Цяпер пажар тушыць дзяржаўная лясная ахова Мазырскага доследнага лясгаса сумесна з Мазырскім РАНС. Для тушэння пажару было задзейнічана 12 адзінак тэхнікі і 37 работнікаў.
Каментары