У Ерэване па беларускім запыце затрымлівалі блогера Александра Лапшына

Пра тое, што ў яго з'явіліся праблемы ў ерэванскім аэрапорце «Звартноц», напісаў сам Аляксандр Лапшын у фэйсбуку. Паводле яго першапачатковага паведамлення, адбылося гэта па падставе запытаў з Азербайджана і Расіі, але пасля высветлілася, што ў справе ёсць беларускі след, піша newsarmenia.am.

21.09.2024 / 22:07

Аляксандр Лапшын справа. Фота: newsarmenia.am

Армянскі праваабаронца Рубен Мелікян, які адразу ж адрэагаваў на сітуацыю, паведаміў, што Лапшына вызвалілі праз некалькі гадзін. Супрацоўнікі мясцовай паліцыі растлумачылі, што затрыманне адбылося па патрабаванні Беларусі і што гэта было непаразуменнем.

Генеральная пракуратура Арменіі пацвердзіла, што Лапшын сапраўды быў затрыманы з-за запыту з Беларусі, але пасля пракурор вусна распарадзіўся яго не арыштоўваць.

Найбольш пікантнае ў гэтым тое, што блогер-падарожнік Аляксандр Лапшын, грамадзянін Расіі і Ізраіля, у 2016 годзе быў затрыманы ў Мінску па запыце Азербайджана за наведванне Нагорнага Карабаха. Пасля таго ён быў экстрадаваны ў Азербайджан, быў там асуджаны на тры гады, аля пасля памілаваны і адпраўлены ў Ізраіль.

У 2021 годзе Еўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў Азербайджан вінаватым у спробе забойства і жорсткіх катаваннях Лапшына ў турме.

Блогер Лапшын у Ерэване сустрэўся з паслом Беларусі Канюком, які раней выдаў яго Азербайджану

Блогер Лапшын заявіў, што таямніча атрымаў кампрамат супраць Беларусі. Генпракуратура пярэчыць

Былы палітвязень Андрэй Бандарэнка: Успаміны блогера Лапшына — паклёп на Валадарку

Блогер Лапшын сцвярджае, што на Валадарцы ахоўнікі звярталіся да яго «русіш швайнэ»

Блогер Лапшын месяц правёў у адной камеры з Юркойцем: «Алесь — адзін з найлепшых людзей, што я ведаў у жыцці»

Экстрадаваны з Беларусі блогер Лапшын расказаў, як яго спрабавалі забіць у турме ў Азербайджане

Nashaniva.com