«Неўзлінгейт»: літоўскі палітолаг знайшоў агульнае паміж нападам на расійскіх апазіцыянераў і правакацыямі супраць беларусаў

Не затухае скандал з абвінавачваннямі расійскага алігарха Леаніда Неўзліна ў арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў за мяжою. Літоўскі палітолаг Віціс Юрконіс у эфіры LRT пракаментаваў «неўзлінгейт», закрануўшы і беларускія падзеі.

22.09.2024 / 13:30

 

 На беларускай краме Kropka ў Вільні па-літоўску напісалі «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні»

Юрконіса спыталі пра магчымую матывацыю дзеянняў Неўзліна. Палітолаг заўважыў, што цяпер, напэўна, рана казаць пра матывацыю, але можна падкрэсліць, што пэўныя прыкметы распальвання нянавісці пачалі выяўляцца ўжо некаторы час таму: кетчупам аблілі Шандаровіча, на плошчы Еўропы ў дні саміту НАТА падпалілі макет ШІЗА Навальнага. 

«Ужо тады былі пэўныя эпізоды, якія выклікалі трывогу, — некаторыя людзі лічылі, што могуць чыніць справядлівасць без праваахоўных органаў. Мне падаецца, што гэта заахвоціла некаторых людзей адчуць сябе нават вышэй за праваахоўныя органы. Усё гэта нагадвае часы дзевяностых…» — сказаў ён. 

Юрконіс таксама заўважыў, што, напэўна, адносіны ў Літве высвятляе не толькі расійская апазіцыя. 

«Пэўнае пачуццё неабароненасці ёсць і ў той жа беларускай супольнасці, якой стралялі ў шыбы, на якую былі пэўныя напады.

Няма сумневаў у тым, што Крэмль і беларускі рэжым спрабуюць выклікаць пачуццё трывогі як у беларускай, так і ў расійскай дэмакратычнай супольнасці», — сказаў ён. 

Юрконіс заўважыў, што Літва робіць усё, каб гарантаваць бяспеку і прытулак дэмакратам з Расіі і Беларусі. На яго думку, літоўская дзяржава, «лепш за іншых у Еўрасаюзе можа ацаніць тое, што адбываецца ў Расіі і ў Беларусі».

Расійскі мультымільянер Неўзлін мог быць арганізатарам нападу ў Вільні на Леаніда Волкава, паплечніка Навальнага

Леанід Неўзлін назваў расследаванне ФБК «зляпаным у Маскве злівам»

У Польшчы арыштавалі меркаванага арганізатара нападу на расійскага апазіцыянера Леаніда Волкава

Каго з беларускай апазіцыі падтрымлівае расійскі мільянер Неўзлін?

Nashaniva.com