Спявак Ap$ent адмяніў канцэрты ў Літве і Латвіі. У чым прычына?

Песня «Можно я с тобой», якая прысвечана вымушанай эміграцыі, узарвала тыкток і прынесла Ap$ent шалёную папулярнасць. Але ўчора спявак паведаміў, што адмяняе запланаваныя канцэрты ў краінах Балтыі.

23.09.2024 / 15:23

AP$ent на канцэрце ў Варшаве. Фота з яго інстаграма

Арсеній Кісляк (сапраўднае імя спевака Ap$ent) павінен быў выступіць 26 верасня ў Таліне, 27 верасня ў Вільні і 29 верасня ў Рызе. Але ён звярнуўся да фанатаў у тыктоку:

— У мяне ёсць навіны, на жаль, не вельмі добрыя. Канцэрты ў краінах Балтыі адмяняюцца. Грошы за квіткі, канешне, будуць вернуты.

Фанаты артыста заўважылі, што фонам грае яго песня «Упал — вставай» і пачалі хвалявацца, ці не здарылася чаго.

Каментуючы адмену канцэрта «Нашай Ніве», Ap$ent сказаў:

— Чарада не зусім прыемных падзей, расчараванняў і перагружанасць арганізацыйнай працай пасадзілі мне батарэйку. Мне трэба крыху часу на перадышку і творчасць.

На ўдакладненне, ці атрымалася сабраць залы ў дзвюх еўрапейскіх сталіцах, спявак адказаў, што з такімі пытаннямі трэба звяртацца не да яго. Канцэрт у Варшаве на мінулым тыдні ў Ap$ent прайшоў паспяхова.

«Дядя Саша, без обид, но вам никто не рад». Пагутарылі з беларускім спеваком AP$ENT, чые песні збіраюць мільёны праслухоўванняў

«Песню вясёлага беларуса» спевака Ap$ent прызналі экстрэмісцкай

Беларускі спявак Ap$ent пра свае заробкі: Рэкорд на месяц — $30 тысяч

Песня пра вымушаную міграцыю стала гімнам коцікаў: завірусіўся трэк беларускага спевака AP$ENT

Nashaniva.com