Памёр удзельнік легендарнай групы ABBA
Бубнач шведскай групы ABBA Роджэр Палм памёр ва ўзросце 75 гадоў.
23.09.2024 / 16:04
«Легенда барабаннага мастацтва памёр у суботу ад хваробы Альцгеймера», — паведаміла выданне Aftonbladet.
Роджэр Палм, які нарадзіўся ў 1949 годзе, працаваў у групах Gimmicks, Beatmakers, Moonlighters, але перш за ўсё вядомы як бубнач ABBA з 1970-х гадоў.
Яго можна пачуць у хітах калектыву Dancing Queen, Mamma Mia, Take a Chance on Me, Thank You for the Music.
Роджэр Палм быў запрошаным музыкам ABBA. З квартэтам ён працаваў да 1974 года.
У 18 гадоў памёр футбаліст Фёдар Паланейчык
Памёр брат Майкла Джэксана, удзельнік гурта Jackson 5
У Перу памёр былы прэзідэнт Альберта Фухіморы. Летась яго вызвалілі з турмы