Свет22

У Перу памёр былы прэзідэнт Альберта Фухіморы. Летась яго вызвалілі з турмы

У свой час яго прыгаварылі да 25 гадоў турмы.

Фота: Martin Mejia / AP

Былы прэзідэнт Перу Альберта Фухіморы, які правёў 16 гадоў у турме па абвінавачваннях у карупцыі і парушэннях правоў чалавека, памёр ва ўзросце 86 гадоў у сталіцы краіны Ліме, піша Бі-бі-сі.

«Пасля доўгай барацьбы з ракам наш бацька Альберта Фухіморы толькі што адправіўся да Госпада», — напісалі яго дзеці Кейка, Хіра, Сачы і Кенджы Фухіморы ў сацсетцы X.

Улетку Кейка Фухіморы паведамляла, што яе бацька мае намер зноў змагацца за пасаду кіраўніка дзяржавы на выбарах у 2026 годзе.

Фухіморы, які ўзначальваў Перу з 1990 па 2000 год, быў вызвалены з турмы па гуманітарных меркаваннях у снежні мінулага года, адбыўшы дзве траціны 25-гадовага тэрміну за злачынствы, учыненыя падчас свайго кіравання.

Яго абвінавачвалі ў стварэнні «эскадронаў смерці» для барацьбы з паўстанцамі і датычнасці да забойства 25 чалавек у 1991-1992 гадах, а таксама ў растраце дзяржаўных сродкаў і іншых карупцыйных злачынствах.

У 2000 годзе Фухіморы, які меў японскае паходжанне, пакінуў краіну і адправіўся ў Японію. Перуанскія ўлады, якія пачалі расследаванне ў дачыненні да экс-прэзідэнта, дамагаліся яго выдачы, але Японія адмовілася гэта зрабіць.

У 2005 годзе Фухіморы нечакана аб'явіўся ў Чылі, дзе быў арыштаваны па перуанскім ордары і дастаўлены ў Ліму, стаўшы першым дэмакратычна абраным лідарам, экстрадаваным у сваю краіну.

У 2007 годзе яго асудзілі на 25 гадоў. Прэзідэнт Перу Пэдра Пабла Кучынскі памілаваў Фухіморы ў 2017 годзе ў сувязі са станам яго здароўя.

Тады Альберта Фухіморы ў заяве, запісанай на бальнічным ложку, папрасіў прабачэння ў грамадзян краіны і падзякаваў прэзідэнту за памілаванне, аднак на волю змог выйсці толькі праз шэсць гадоў з-за юрыдычных спрэчак вакол яго вызвалення.

Каментары2

  • Эскадрон жыцця
    12.09.2024
    То японец, то чалавек з польскім прозвішчам. А дзе ж аўтэнтычныя перуанскія лукашэнкі?
  • Неверагодны
    12.09.2024
    Эскадрон жыцця, а вось перадапошні прэзідэнт быў карэнны з народа. Ён быў ані левы, ані правы, таму тысячу разоў хацелі імпічмент прасунуць, але там урады распускаліся. Толькі ў выніку яго кінулі за краты, а ўладу захапіла баба з марксісцкае партыі па прозьвішчу Булартэ і па пасадзе віцэ-прэзідэнтскае.
    Дарэчы, дзіўны той факт, што ў іх у 2021 былі пратэсты супраць дыктатуры, як і ў нас.

    Рэд., цікава было б, вы напісалі артыкул пра палітыку Перу, каб людзі разумелі, як мы падобны сваім змаганнем з дыктатурай.

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?12

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія навукоўцы незвычайным чынам праверылі ўзрост невядомага раней цудатворнага абраза2

Палітвязня Аляксандра Арановіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе. З ім няма сувязі амаль 5 месяцаў

Адпусцілі дадому 6 чалавек. Што вядома пра пацярпелых у ДТЗ з маршруткай пад Барысавам

Іран рыхтуе магутную атаку на Ізраіль з удзелам арміі12

Упершыню ля Чырвонага касцёла ў Мінску не было знічоў і малітваў1

Першая беларуская касмічная турыстка Марына Васілеўская прадае свой айфон33

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове32

Хто лепшы для Беларусі — Трамп ці Харыс? Парадаксальная думка Шрайбмана14

Допіс беларускі-псіхолага пра сэкс з грузінам-Апалонам выклікаў міжгендарную сварку32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?12

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?

Галоўнае
Усе навіны →