Для слонімскай школы закупляюць уніформу Трэцяга рэйха

Уніформу Трэцяга рэйха, рыштунак і аксесуары вайскоўцаў нямецкай арміі часоў Другой сусветнай вайны вырабяць для СШ № 9 імя Сухамліна ў Слоніме, заўважыў Hrodna.life.

23.09.2024 / 19:07

Фота: forma-odezhda.com

Усяго вырабяць 69 элементаў адзення і аксесуараў. Заданне ўключае 17 назваў. Вядома, што зробяць камплект формы афіцэра і восем камплектаў палявой формы. Таксама купяць сумку патронную, сухарную сумку і чахол рыдлёвачны скураны. Прадметы павінны быць вырабленыя па ўзорах 1911−1945 гадоў.

Слонімскі раённы цэнтр для забеспячэння дзейнасці ўстаноў сферы адукацыі выдаткуе на закупку да 15 000 рублёў. Форму закупляюць з 25 верасня па 20 снежня 2024 года.

Не сказана, для чаго школе форма. Магчыма, яе будуць выкарыстоўваць для рэканструкцый або для экспазіцыі школьнага музея.

У 2014 годзе ў школе адкрыўся музей «Вайсковая гісторыя Слонімшчыны». Фонд музея налічвае 258 экспанатаў, 148 з якіх — асноўны фонд. У ім адлюстравалі ўсю гісторыю горада ад кальчуг VIII стагоддзя да сучасных медалёў для ўзнагароджання вайскоўцаў.

Колькі ў Вілейцы плацяць тым, хто грае спецназаўцаў у фантастычным расійскім серыяле?

«Абажаю гэтае лявацкае дзярмо». Каверын нагаварыў у эфіры такое, што гледачы ў шоку

«У Wargaming працавала шмат ватнікаў і ябацек». Папулярны IT-блогер патлумачыў, чаму менавіта там

Nashaniva.com