У Мінску адкрылі кавярню па матывах Гары Потэра
На сталічным праспекце Пераможцаў з'явілася кавярня, натхнёная знакамітай гісторыяй пра «хлопчыка, які выжыў». Інтэр'ер установы дакладна перадае моманты з фільмаў па кнігах Джаан Роўлінг: тут ёсць і лятучыя мётлы, і чароўныя палачкі, платформа 9 3/4, мандрагоры, якія крычаць, і многае іншае, піша «Анлайнер».
23.09.2024 / 19:36
Па словах уладальніцы кавярні, яна хацела стварыць «утульнае месца», куды магла б прыйсці ўся сям'я і спакойна «акунуцца ў атмасферу».
Таццяна расказала, што яны з мужам перагледзелі «мноства памяшканняў», але належнае выбралі не адразу. Дызайн ствараўся ўласнымі сіламі: ад афармлення і мэблі да посуду і рэкламных матэрыялаў.
У асартыменце ўстановы — аўтарскія дэсерты, кава і, вядома, вяршковае піва. Аднак безалкагольнае.
Жыхарам Мінска задарма разашлюць 300 тысяч фота з відамі горада
Убачыць Беларусь з вышыні: топ-5 цікавых аглядных пляцовак
У беларускіх кавярнях з’явіўся бульбяны раф. У складзе ёсць пюрэ ды чыпсы
Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»