У Расіі зафіксавалі рэкордныя продажы аўтамабіляў «Белджы»

Рэкордныя продажы беларускіх аўтамабіляў Belgee былі зафіксаваныя ў Расіі за адзін тыдзень, паведаміла аналітычнае агенцтва «Автостат».

23.09.2024 / 21:14

У перыяд з 16 па 22 верасня 2024 года дылеры прадалі 1139 машын беларускай маркі. Папярэдні максімум быў зафіксаваны вясной і складаў 1042 аўтамабілі.

Belgee заняў шостае месца ў рэйтынгу продажаў у Расіі сярод аўтамабільных марак. Вышэй размясціліся кітайскія Changan (2733 аўтамабілі), Chery (3866), Geely (3899), Haval (4541). 

У дзясятку найбольш папулярных легкавых аўтамабіляў у Расіі таксама ўвайшлі яшчэ чатыры кітайскія маркі: Omoda (1010), Jetour (921), Exeed (827) і Tank (749).

У агульным падліку за мінулы тыдзень у Расіі было прададзена 36 673 новыя аўтамабілі. Лідарам рынку тут застаецца расійская Lada з вынікам 8605 прададзеных машын.

Беларусь праз 10 гадоў — эксперт апісвае два варыянты

Беларус, які галадаў у Літве з-за нявыдачы аўтамабіля, спыніў акцыю і вяртаецца дадому

Санкцыі прыносяць свой плён — продажы новых аўто ў Беларусі б'юць рэкорды

«Белджы» анансаваў пачатак продажу новай мадэлі красовера пад уласным брэндам

Nashaniva.com