Беларуса, які кінуў два «кактэйлі Молатава» ў каралеўскі палац у Осла, прысудзілі да шасці месяцаў турмы

На судзе мужчына растлумачыў, што дзейнічаў у роспачы.

24.09.2024 / 10:52

Фота: VG-tipser / Jan Gregersen

Беларуса, які 8 ліпеня кінуў два «кактэйлі Молатава» ў каралеўскі палац у Осла, прысудзілі да шасці месяцаў турмы, піша «Беларусь і свет» са спасылкай на Dagbladet.

Абвінавачванне прасіла прызначыць 50-гадоваму беларусу восем месяцаў пазбаўлення волі. Пры вынясенні прысуду акруговы суд Осла ўлічыў слабое здароўе мужчыны і тое, што ён перасоўваецца на інвалідным вазку.

На судзе мужчына растлумачыў, што дзейнічаў у роспачы: хацеў прыцягнуць увагу да несправядлівасцяў, якім ён падвергнуўся, асабліва ў цэнтры прыёму бежанцаў у Нідэрландах, а таксама, што не можа вярнуцца ва Украіну, дзе пражываў раней. Ён прызнаў сябе вінаватым, пагадзіўся з прысудам і папрасіў прабачэння ў жыхароў Осла і Нарвегіі.

8 ліпеня мужчына на інвалідным вазку кінуў два «кактэйлі Молатава» ў будынак каралеўскай рэзідэнцыі ў Осла. Яны патрапілі ў дзверы ў задняй частцы будынка, яна загарэлася. Ніхто не пацярпеў, агонь змаглі хутка патушыць.

Паводле інфармацыі нарвежскага выдання, беларус прыехаў у Нарвегію за тыдзень да здарэння. Вядома, што мужчына знаходзіцца ў вышуку ў Нідэрландах за іншае правапарушэнне.

У Осла беларус кінуў два кактэйлі Молатава ў каралеўскі палац

Беларус, які закідаў кактэйлямі Молатава каралеўскі палац у Осла, нібыта пераблытаў яго з парламентам

Nashaniva.com