Прэзідэнт Ірана заявіў, што Тэгеран ніколі не ўхваляў агрэсію Расіі супраць Украіны. У Крамлі адказалі
Масуд Пезешкіян у выступленні на Генасамблеі ААН заявіў, што краіна не пастаўляе зброю Расіі і не ўхваляе вайну супраць Украіны.
25.09.2024 / 01:18
Масуд Пезешкіян. Фота: Vahid Salemi / AP
Новы прэзідэнт Ірана адзначыў, што выступае за перамовы з Захадам з нагоды вайны ва Украіне.
Акрамя таго, Пезешкіян адмаўляе, што Іран пастаўляе Расеі ракеты, піша The Guardian.
«Мы гатовыя сесці з еўрапейцамі і амерыканцамі за стол перамоў і дыялогу. Мы ніколі не ўхвалялі расійскую агрэсію супраць украінскай тэрыторыі», — заявіў прэзідэнт Ірана.
У Крамлі адрэагавалі на словы Пезешкіяна. Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Масква працягне тлумачыць Тэгерану пазіцыю па вайне.
«Гэта суверэнная пазіцыя Ірана. Мы працягнем тлумачыць нашу пазіцыю і ўсё, што звязана з гэтым канфліктам вакол Украіны, нашым іранскім сябрам», — адзначыў Пяскоў.
Ён дадаў, што адносіны паміж Расіяй і Іранам развіваюцца пазітыўна.
Нядаўна Reuters паведаміла, што Іран паставіў Расіі балістычныя ракеты, але без пускавых установак. Па адной з версій, Тэгеран такім чынам спрабуе захаваць прастору для манеўру ў перамовах з заходнімі краінамі па пытаннях «зніжэння напружанасці».
Іран паставіў Расіі балістычныя ракеты без пускавых установак
Расія можа ў найбліжэйшыя тыдні прымяніць супраць Украіны іранскія балістычныя ракеты
Іран перадаў Расіі балістычныя ракеты — WSJ
Іран можа ўжо ў найбліжэйшы час пачаць пастаўкі балістычных ракет у Расію