Купалаўцы зняліся ў фільме пра 1930-я. Прэм'ера заўтра

У фільме рэканструяваны некалькі рэальных гісторый людзей.

25.09.2024 / 10:18

Кадр з фільма «Лес». Скрын трэйлера: Homiel_history / YouTube

Фільм зняла рэжысёрка з Гомеля Марыя Булавінская. Ён складаецца з некалькіх гісторый пра людзей, расстраляных саветамі ў Чонках пад Гомелем. Аднаму з іх — чыноўніку з Гомеля — пашчасціла выжыць.

Пра тое, што ў Чонкаўскім лесе НКВД праводзіла масавыя расстрэлы людзей, сведчаць вынікі археалагічных раскопак 1995 года. Але ў 2021 годзе пасля таго, як у ім правялі раскопкі ўдзельнікі 52-га пошукавага батальёна Міністэрства абароны, пракуратура назвала гэтае месца помнікам генацыду беларускага народу часоў нямецкай акупацыі. 

У 2022-м у дакументах гомельскіх чыноўнікаў усплыла інфармацыя пра некалькі брацкіх магіл 1937 года ў тым лесе, але ўлады паспяшаліся назваць гэта памылкай і выдалілі тыя дакументы з агульнага доступу.

Падчас здымак. Фота прадстаўлена аўтарамі.

У дакументальным фільме зняліся Алег Гарбуз, Святлана Зелянкоўская, Мікіта Хвалюк.

Прэм'ера запланавана на 26 верасня на ютуб-канале 1142Х.

Сігоў і Зелянкоўская з’явяцца ў спектаклі па Арлову

Выйшаў трэйлер «Чорнага замка» па рамане Уладзіміра Караткевіча ВІДЭА

У Беларусі здымуць фільм пра вайну ва Украіне

Nashaniva.com