Новая Зеландыя пашырыла санкцыі супраць Беларусі

Улады Новай Зеландыі пашырылі дзейныя санкцыі супраць Беларусі і Расіі. Пра гэта 24 верасня абвясціў міністр замежных спраў гэтай краіны Уінстан Пітэрс. У санкцыйны спіс трапілі шэсць новых кампаній, уключаючы два беларускія заводы, а таксама пяць фізічных асоб.

24.09.2024 / 16:38

У афіцыйнай заяве, апублікаванай на сайце ўрада Новай Зеландыі, у якасці падставы для пашырэння санкцый супраць Беларусі называецца супрацоўніцтва названых асоб і кампаній з расейскім вайскова-прамысловым комплексам.

Новыя санкцыі Новай Зеландыі закранулі наступныя беларускія прадпрыемствы:

З фізічных асоб з беларусаў пад санкцыі трапілі генеральны дырэктар БелОМА Аляксандр Мароз, былы начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, генеральны сакратар Беларускага Чырвонага крыжа Дзмітрый Шаўцоў.

Усяго ж пад санкцыі Новай Зеландыі, упершыню ўведзеныя ў 2022 годзе, трапілі ўжо больш за 1,7 тыс. прыватных асоб і кампаній з Расіі, Беларусі і іншых краін, якіх улады гэтай дзяржавы выкрылі ў супрацоўніцтве з расійскімі ўладамі.

Беларус, які галадаў у Літве з-за нявыдачы аўтамабіля, спыніў акцыю і вяртаецца дадому

Суд ЕС адмовіўся здымаць санкцыі з «Беларуськалія» і Беларускай калійнай кампаніі

Санкцыі прыносяць свой плён — продажы новых аўто ў Беларусі б'юць рэкорды

Nashaniva.com