Суд ЕС адмовіўся здымаць санкцыі з «Беларуськалія» і Беларускай калійнай кампаніі
Суд ЕСЗ адмовіў у задавальненні пазоваў «Беларуськалія», ягонага гендырэктара Івана Галаватага і Беларускай калійнай кампаніі да Рады ЕС аб адмене санкцый, піша Радыё Свабода.

Юрысты, якія прадстаўляюць беларускага вытворцу ўгнаенняў, настойвалі на тым, што санкцыі парушаюць прынцып законнасці. Акрамя таго, у якасці аргументаў яны ўказвалі на памылку ў ацэнках, парушэнне прынцыпу недыскрымінацыі, прапарцыйнасці абмежавальных мераў і інш.
Разгледзеўшы аргументы беларускага боку, а таксама прадстаўнікоў Рады ЕС і Латвіі і Бельгіі, якія падтрымлівалі Раду ў судзе, суд прыняў рашэнне адхіліць пазоў «Беларуськалія». «Беларуськалій» таксама павінен будзе аплаціць судовыя выдаткі, панесеныя Радай ЕС. Латвія і Бельгія самі будуць несці свае выдаткі.
Таксама 18 верасня апублікавалі рашэнні суда па пазовах «Беларускай калійнай кампаніі» і гендырэктара «Беларуськалія» Івана Галаватага. Яны таксама дамагаліся адмены рашэнняў аб прымяненні санкцый. У гэтых пазовах Раду ЕС падтрымлівала Латвія.
Гэтыя пазовы суд таксама адхіліў. Пазоўнікі павінны будуць пакрыць судовыя выдаткі Рады ЕС.
-
Пахаваць законна свайго хатняга любімца ў Беларусі можна толькі ў жывёльны могільнік. Парушэнне закону выглядае больш маральна прымальным для многіх
-
Калеснікава: Вайна, якую пачала Расія, не проста супраць Украіны. Гэта вайна супраць еўрапейскіх каштоўнасцяў
-
Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары