На вучэнні за Лукашэнкам вазілі паходныя кандыцыянеры

Палатка, у якой Аляксандр Лукашэнка праводзіў нараду з вайскоўцамі, была абсталявана мінімум чатырма мабільнымі кандыцыянерамі.

25.09.2024 / 09:53

Фота: БелТА

Мабільныя кандыцыянеры ў палатцы, дзе Лукашэнка праводзіць нараду падчас наведвання 230-га агульнавайсковага палігона Абуз-Лясноўскі, можна заўважыць як на здымках, якія распаўсюдзіла БелТА, так і на відэа тэлеграм-канала «Пул Первого».

@nashaniva На вучэнні за Лукашэнкам вазілі паходныя кандыцыянеры #лукашенко #беларусь #батька #ямыбатька #беларусьсейчас #войска #армия #солдат #офицер #комфорт #кондиционер #нашаніва ♬ Comedy Scenes - Comical, stupid, odd, lovely (Drumless Loop)(1441322) - Ponetto

Даўно вядома, што Лукашэнка не пераносіць гарачыні. У памяшканнях, дзе ён праводзіць нарады, звычайна падтрымліваецца тэмпература ніжэй за 18 градусаў.

Згодна з інфармацыяй метэарэсурсаў, учора ў ваколіцах Баранавічаў, дзе знаходзіцца Абуз-Лясноўскі палігон, максімум было +25,7 градуса.

Скрын відэа: pul_1 / YouTube

Мабільныя кандыцыянеры характарызуюцца даволі нізкай эфектыўнасцю. Так пры магутнасці 1 кВт такі кандыцыянер ахалоджвае прыкладна 10 квадратных метраў плошчы. Таму для эфектыўнага зніжэння тэмпературы ў памяшканнях вялікай плошчы патрабуецца іх некалькі. На здымках з нарады можна налічыць як мінімум чатыры такія прыборы.

На відэа можна заўважыць, што Лукашэнка адзіны сядзіць у сарочцы з кароткімі рукавамі — у адрозненне ад вайскоўцаў, на якіх кіцелі ці курткі.

Лукашэнка заявіў, што трэба рыхтавацца да вайны

«Не пераношу задухі»: Лукашэнка падчас выступу ў вч 3214 зняў гальштук ВІДЭА

Трыбуна Лукашэнкі на парадзе будзе з кандыцыянерам

Nashaniva.com