ГУБАЗавец Гайко выступіў на лукашэнкаўскім форуме блогераў
У Мінску адбываецца форум пралукашэнкаўскіх блогераў. Адным з гасцей стаў сілавік, які ў 2020—2021 падманваў апазіцыйных актывістаў.
27.09.2024 / 11:27
Артур Гайко другі справа, побач з Ігарам Турам. Фота: БелТА
Размова пра супрацоўніка ГУБАЗіКа Артура Гайко. Яго пасадзілі побач са старшынёй Белтэлерадыёкампаніі Іванам Эйсмантам, прапагандыстам АНТ Ігарам Турам і дэпутатам Вадзімам Гігіным.
Артур Гайко стаў вядомы пасля скандалу з «Чорнай кнігай Беларусі». Выявілася, што ён фактычна кіраваў ёй цягам дзевяці месяцаў і ўцёрся ў давер да самых розных колаў дэмакратычнай апазіцыі. Праз яго на розныя тэрміны патрапілі за краты дзясяткі, калі не сотні, людзей.
Губазікавец дзевяць месяцаў быў у камандзе Чорнай кнігі Беларусі. І ўрэшце ўзначаліў яе
Пасля выкрыцця ён пайшоў на павышэнне і атрымаў званне капітана. Цяпер ён кіраўнік нейкага з аддзелаў ГУБАЗіК.
Сёлета Гайко быў адказным за маніторынг акцый на Дзень Волі — як у Беларусі, так і за мяжой.
ГУБАЗіК збіраецца маніторыць акцыі на Дзень Волі ў Беларусі і за мяжой. Адказны — сумнавядомы Гайко
Мы атрымалі дзесяць выпадковых акаўнтаў са «зліву» ЧКБ. Ці можна вылічыць іх уладальнікаў?