Грамадства3737

Губазікавец дзевяць месяцаў быў у камандзе Чорнай кнігі Беларусі. І ўрэшце ўзначаліў яе

Чорная кніга Беларусі — ініцыятыва па апублічванні даных тых, хто датычны да рэпрэсій. За перадачу звестак ёй затрымалі нямала людзей. Выявілася, дзевяць месяцаў там працаваў губазікавец — у нейкі час яму нават даверылі кіраваць ініцыятывай. Трывожныя званочкі былі амаль адразу, як з'явіўся гэты Артур, аднак на іх заплюшчвалі вочы. Гісторыю агента расказаў Белсат.

Супрацоўнік ГУБАЗіКа Артур Гайко быў укарэнены ў «Чорную кнігу Беларусі»

У верасні 2020 года новаствораная «Чорная кніга Беларусі» збірала людзей ў каманду, для пошуку і праверкі асабістых звестак сілавікоў. Адным з новых супрацоўнікаў стаў Артур — яго твар пры прыёме ў каманду ніхто не бачыў, не ведалі і сапраўднае прозвішча.

Ён стаў адказваць за бяспеку — правяраць файлы, якія прыходзяць, прабіваць людзей па базах.

Праз месяц з моманту прыходу Артуру даверылі весці перапіску з важнымі інфарматарамі «Чорнай кнігі». Паралельна ён правяраў прозвішчы сілавікоў — нібыта праз банкаўскую сістэму, у якой працуе. Аднойчы на праверку трапіла і яго ўласнае імя — але Артур сказаў, што такога чалавека ў органах няма.

Губазікавец не прайшоў поўнай праверкі і быў адзіным удзельнікам каманды, хто заставаўся ў Беларусі, — нягледзячы на гэта, адзін з каардынатараў ЧКБ даў яму доступ да чат-бота.

Верыфікацыю Артура праводзіў Даніла Багдановіч, які тады быў каардынатарам агенцтва «Інфапойнт». Ён кажа, што новы супрацоўнік зліў камандзе прозвішчы губазікаўцаў — для Багдановіча гэта быў доказ супрацы.

У кастрычніку 2020-га Артура дадалі ў закрыты чат з усімі супрацоўнікамі ЧКБ. Ён даведаўся сапраўдныя прозвішчы некаторых чальцоў каманды.

Менш чым праз два тыдні пасля гэтага ў Мінску арыштавалі супрацоўніка буйной камунікацыйнай фірмы — важнага інфарматара ЧКБ. Нейкі час перад гэтым ён быў на сувязі з двума сябрамі ЧКБ, адзін з якіх — Артур. Другі супрацоўнік падняў трывогу, праінфармаваў пра сітуацыю Данілу Багдановіча. Але той не паверыў — аргументам было тое, што Артур дапамог уцячы з Беларусі некалькім асобам, правярае сілавікоў у банкаўскіх базах. Тое, што ні пашпарта, ні твару Артура не бачылі, не бралася ў разлік.

Яшчэ праз месяц затрымалі другога каштоўнага інфарматара ЧКБ. Але Артур зноў унікнуў падазрэнняў, бо яго самога лічылі каштоўным інфарматарам.

Але ў некаторых калег падазрэнні засталіся.

Пазней у «Кіберпартызанаў» з'явілася першая версія базы грамадзян Беларусі, дзе былі толькі імёны, адрасы і месцы працы, без фота. Пра Артура адзін з калег ведаў абрывачныя даныя, але памятаў, што той з Віцебска. У базу увялі імя, горад і МУС як месца працы — выдала супрацоўніка ГУБАЗіКа Артура Гайко. Але ж Артураў у абласным цэнтры можа быць шмат…

У сакавіку 2021 года ў каардынатаркі ЧКБ Яніны Сазановіч зноў з'явіліся падазрэнні. Але Гайко спрабаваў пераканаць каманду, што гэта Яніна і ёсць агент.

У красавіку Гайко ўзначаліў ЧКБ і адказваў за пытанні бяспекі ў агенцтве «Інфапойнт».

У канцы мая здарыўся вялікі пракол. Сілавік скінуў калегу, які ўвесь час яго падазраваў, скрыншот групавой размовы з зуму, і адзіны Артур, які там быў, меў прозвішча Гайко. Губазікавец патэлефанаваў адразу гэтаму калегу, каб пераканаць, што гэта не ён. А той, стомлены тым, што ніхто не верыць яго падазрэнням і лічыць яго параноікам, не расказаў пра выкрывальны факт астатняй камандзе.

Праз пару дзён, 23 мая, саджаюць самалёт Ryаnair, на борце якога Сафія Сапега і Раман Пратасевіч. Пазней акажацца, што Гайко быў сярод тых, хто сустракаў іх пасля прымусовай пасадкі ў мінскім аэрапорце. «Кіберпартызаны» выклалі таксама тэлефонныя размовы Артура з іншым сілавіком, што пацвярджала, што ён быў сярод тых, хто здымаў Сапегу і Пратасевіча з самалёта.

Будучы кіраўніком ЧКБ, губазікавец спрабаваў пераканаць каманду, што публікацыя адрасоў дзейных сілавікоў — кепская ідэя. Маўляў, ён зрабіў даследаванне і высветліў, што гэта не мае патрэбнага эфекту.

Тым часам у Мінску па падазрэнні ў супрацы з ЧКБ працягвалі арыштоўваць людзей. СК заявіў, што па гэтай справе затрымаў каля 20 чалавек. Але па іх версіі, тых, хто зліваў звесткі, яны выявілі праз аналіз тэхнікі Сафіі Сапегі.

Гайко, каб адвесці ад сябе падазрэнні, сказаў, што на адным з допытаў Пратасевіч назваў яго імя і яму трэба тэрмінова выехаць з Беларусі. Ён напісаў пра ад'езд некалькім асобам з ЧКБ, а праз 4 гадзіны даслаў відэа нібыта з Кіева.

У Сазановіч узніклі пытанні — занадта мала часу прайшло, каб даехаць да Кіева, авіярэйсаў у гэты прамежак часу не было. Каманда вырашыла верыфікаваць Артура праз сустрэчу з ім ва Украіне, дамовіліся пра дату. За дзень да гэтага ён перастаў выходзіць на сувязь. Але яго жонка напісала Данілу Багдановічу: нібыта Артура затрымалі сілавікі Украіны — на вяселлі сваякоў пабіўся «за Беларусь». Багдановіча просяць запытаць, у якое ж аддзяленне даставілі Артура, але той так і не высветліў гэта.

Пасля па настаянні каманды ён патэлефанаваў Артуру па відэасувязі і зрабіў скрыншот. Фота супала з партрэтам губазікаўца.

Артур называўся прозвішчам Бароеў, дакументы не паказваў нібыта з пытанняў бяспекі. Аказалася, што на падстаўное прозвішча яму нават выдалі пашпарт, але ў сістэме «Кіберпартызанаў» бачна, што гэты Бароеў узнік з ніадкуль — няма папярэдняй гісторыі дакументаў, характэрнай для рэальных асобаў.

Цікава, што нават пасля раскрыцця Гайко да нядаўняга часу ліставаўся з некаторымі ўдзельнікамі каманды ЧКБ, напрыклад, Багдановічам. Іранічна, што свайго першынца Гайко назваў Даніілам.

Па інфармацыі «Байпола», за пранікненне ў каманду ЧКБ Гайко атрымаў павышэнне — у сакавіку 2021-га яму прысвоілі званне капітана міліцыі.

Каментары37

  • Барсук
    04.10.2022
    З-за таго, што ў радах пратэсту апынулася шмат такіх пратэст і зліўся
  • Бондар
    04.10.2022
    Ну вось і адказ чаму ўсе правалілася ў неверагодных, там такіх агентаў багата. І вядома тая ж прычына арыштаў за бот "перамога". Спецслужбы ўжо сапраўды ўсе пра ўсіх там ведаюць, таму ніякай перамогі ў неверагодных ужо ня будзе.
  • Пеця
    04.10.2022
    Г..н.

Лукашэнка стаў прадзедам11

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам11

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →