Слівы з патэльні з кардамонавым ёгуртам — рэцэпт

Крыху арыгінальнасці ў падачы — і звыклая з дзяцінства садавіна адкрыецца з новага боку.

28.09.2024 / 08:36

Фота: dinnershow.studio 

Каб прыгатаваць запечаныя слівы з кардамонавым ёгуртам, спатрэбіцца:

Як гатаваць:

  1. Слівы разразаем уздоўж напалову і дастаём костачкі. Змешваем ёгурт з цукровай пудрай і кардамонам, ставім у халадзільнік.
  2. На патэльні разаграваем масла. Кладзём на яго слівы і дадаём карычневы цукар, пасля чаго праз некаторы час уліваем ром. Гатуем на моцным агні, каб вадкасць выпарылася, але слівы захавалі сваю форму. Круцім патэльню, каб соус раўнамерна пакрыў слівы.
  3. Падаём гарачыя слівы з лыжкай халоднага ёгурту, пры жаданні можна пасыпаць здробненым кунжутам.

Парада

Кантраст тэмператур добра спрацоўвае ў дэсертах: напрыклад, усім вядомы шарык марожанага да гарачага яблычнага пірага. Таму лепш выкарыстоўваць добра астуджаны ёгурт.

Наспеў час збору сліў. Чым яны карысныя, а каму іх нельга

Легендарная шарлотка — рэцэпты ў англійскай, французскай і амерыканскай версіях

Дэсерт з чарнасліву і грэцкіх арэхаў з вяршкамі: вытанчаны смак і суцэльная карысць

 

Nashaniva.com