Лукашэнка зацвердзіў прагнозныя паказчыкі для эканомікі і фінансаў на 2025 год
Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка падпісаў указ, якім зацвердзіў найважнейшыя прагнозныя параметры развіцця Беларусі і мэтавыя паказчыкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2025 год.
01.10.2024 / 19:14
Паводле гэтага дакумента чакаецца, што рост ВУП складзе 104,1%, экспарту тавараў і паслуг — 5,4%, а рэальных даходаў насельніцтва — 4%.
У 2025 годзе ў эканоміку плануецца інвеставаць на 7,8% больш, чым у 2024-м. Захаваецца і палітыка па стрымліванні цэнаў.
Мэтай Нацыянальнага банка і ўрада з’яўляецца абмежаванне інфляцыі на ўзроўні 5%.
Чакаецца, што спажывецкія цэны вырастуць не больш чым на 5%, а міжнародныя рэзервовыя актывы складуць не менш за $7,1 млрд.
Частка непагашаных актываў банка, падвергнутых крэдытнай рызыцы, складзе не больш за 10%, а каэфіцыент даступнасці аўтаматызаваных сістэм удзельнікаў плацежнага рынку для забеспячэння правядзення разліковых аперацый будзе не ніжэйшы за 99,8%.
Пры гэтым прырост патрабаванняў банкаў да эканомікі складзе не менш за 11%.
Беларусь праз 10 гадоў — эксперт апісвае два варыянты
Якія краіны найбольш інвестуюць у беларускую эканоміку?
Чалы тлумачыць, чаму ў Беларусі растуць даходы і людзі пабеглі па крэдыты
У МАРГ расказалі, ці будуць уводзіць падатак на чаявыя афіцыянтам