Пенсіянерку з Бярозы асудзілі за «абразу» суддзі Вярхоўнага суда

У судзе Бярозаўскага раёна 17 верасня асудзілі Наталлю Філонаву паводле арт. 391 (абраза суддзі) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Людміла Рудзіна, дзяржабвінавачванне падтрымаў пракурор Андрэй Барушка, паведаміла «Берасцейская вясна».

03.10.2024 / 17:52

61-гадовую Наталлю Філонаву абвінавацілі ў тым, што яна ў канцы 2023 года напісала зварот у Следчы камітэт, у якім нібыта абразіла неназванага суддзю Вярхоўнага суда. 

У выніку пенсіянерцы прызначылі штраф памерам 100 базавых велічыняў (4000 рублёў).

Асуджанай на 20 гадоў палітзняволенай навесілі яшчэ паўтара года

57-гадовага віцебскага байкера будуць судзіць па палітычнай крыміналцы за данаты

Жыхара Пінска прысудзілі да трох гадоў за ўдзел у пратэстах і «дыскрэдытацыю»

Змітра Дашкевіча асудзілі яшчэ на 1 год і 3 месяцы зняволення

Nashaniva.com