Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

Паводле звестак Forbes, капітал амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт складае $1,6 млрд. Такім чынам, яна стала самай багатай жанчынай-музыкантам у свеце, абышоўшы Рыяну, чый капітал ацэньваецца ў $1,4 млрд, піша «Камерсант».

09.10.2024 / 07:45

Тэйлар Свіфт. Фота: Chris Pizzello / AP

У 2024 годзе спявачка літаральна ўскалыхнула шоу-рынак сваім грандыёзным сусветным турнэ. Хоць яно яшчэ афіцыйна не завяршылася, Тэйлар Свіфт ужо зарабіла на ім больш за $1 млрд.

Гэта рэкорд у гісторыі канцэртнага бізнэсу, які ўжо трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса. Дзякуючы яе шасці канцэртам у Сінгапуры прыбытак гатэляў, рэстаранаў і гандлю ў гэтай краіне вырас, па розных ацэнках, на $225-300 млн.

Спецыялісты падлічылі, што амаль $ 600 млн спявачка зарабіла на ганарарах і гастролях, яшчэ $600 млн каштуе яе музычны каталог, а $125 млн — нерухомасць.

Разляцеўся фэйк, быццам Тэйлар Свіфт страціла 17 мільёнаў падпісчыкаў, бо не падтрымала Трампа

Тэйлар Свіфт абвясціла, каго падтрымае на амерыканскіх прэзідэнцкіх выбарах

Банк Англіі адкладзе паніжэнне ключавой стаўкі з-за канцэртаў Тэйлар Свіфт

Прыхільнікі Тэйлар Свіфт скаланулі Зямлю на яе канцэрце ў Шатландыі. У літаральным сэнсе

Тэйлар Свіфт упершыню трапіла ў спіс мільярдэраў Forbes

Nashaniva.com