Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным

Цырымонія ўзнагароджання Аляксандра Лукашэнкі ордэнам Андрэя Першазванага прайшла ў Крамлі. Падчас яе Лукашэнку давялося нізка схіліцца перад кіраўніком Расіі.

09.10.2024 / 15:26

Ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага — найвышэйшы дзяржаўны ордэн Расійскай Федэрацыі (першы ордэн і найвышэйшая ўзнагарода ў Расійскай Імперыі). Узнагарода была заснавана ў канцы XVII стагоддзя Пятром I у гонар апостала Андрэя Першазванага. 

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ордэн, як і ўсе астатнія ўзнагароды Расійскай імперыі, быў скасаваны. Аднак у 1998 годзе ўказам Барыса Ельцына ён быў адноўлены як найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода.

Пачынаючы з 1998 года, ордэнам былі ўзнагароджаны 26 чалавек. Сярод іх старшыня КНР Сі Цзіньпін, прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі, цяпер ужо былыя кіраўнікі Азербайджана і Казахстана Гейдар Аліеў і Нурсултан Назарбаеў.

Цікава, што Лукашэнка атрымаў ад Расіі тую ж узнагароду, што і Мураўёў-Вешальнік. Гэтая ўзнагарода мае глыбокі сімвалічны змест: Расія ўзнагароджвала ёй самых верных і карысных служак, якія адзначыліся ў справе ўцягнення Беларусі ў арбіту імперыі. Магнаты, біскупы і карнікі — паглядзелі, хто яшчэ ў гісторыі Беларусі атрымліваў гэты ордэн і за якія заслугі перад Расіяй.

Ордэн для здушыцеля паўстання. Лукашэнка атрымаў ад Расіі тую ж узнагароду, што і Мураўёў-Вешальнік

Nashaniva.com