У Наваполацку ўключылі гірлянды на гарадской навагодняй елцы

У тыктоку апублікавалі ролік, у якім паказалі навагоднюю ёлку з уключанымі гірляндамі ў Наваполацку, заўважыў Telegraf.news.

09.10.2024 / 19:37

Скрыншот з відэа

«Наваполацк, 8 кастрычніка 2024 года. У нас уключылі елку», — падзялілася аўтарка роліка і паказала яе. У адным з каментароў дзяўчына ўдакладніла, што елка стаіць на вуліцы Маладзёжнай у горадзе.

@nobody_fade 08.10.2024г г.Новополоцк #новыйгод #новыйгод2025 #офигеть ♬ Jingle Bell Rock - Bobby Helms

«Гэта замест ацяплення», — пажартавала адна каментатарка.

«Навукоўцы папярэджвалі, што час ідзе хутчэй», — падтрымаў яе іншы.

У адным з каментароў аўтарка роліка расказала, што з гэтай жывой елкі ў Наваполацку гірлянды не здымаюць: «У вочы яны не кідаюцца, калі не ўключыць, а цягаць туды-сюды сэнсу няма штогод».

Марока з-за санкцый можа перастаць пастаўляць мандарыны ў Расію. У Беларусь таксама?

На Новы год у Беларусі чакаецца яшчэ большы прыток расійскіх турыстаў

«Ён хоць у курсе, што стаў зоркай?» Ролік з «сумным чмялём» з Мінскага цырка за суткі набраў амаль 2 мільёны праглядаў

Nashaniva.com