У Папуа — Новай Гвінеі знайшлі від птушак, які лічыўся зніклым

У чэрвені 2024 года група птушкароў падчас туру па назіраннях за птушкамі даследавала лясы вострава Мусау ў Папуа — Новай Гвінеі. Ім пашанцавала знайсці трох з чатырох эндэмічных птушак вострава. Застаўся толькі няўлоўны аругер Мусау, якога ніхто не назіраў з 1979 году, піша «Дзікая прырода побач». 

09.10.2024 / 23:11

Фота: Joshua Bergmark / Ornis Birding Expeditions / birdlife.org

І вось адзін з птушкароў заўважыў, як пара птушак ціха ўселася на суседнім дрэве. Гэта былі… аругеры Мусау. Яны проста пераляталі з іншымі птушкамі, карміліся і займаліся сваімі справамі. Удзельнікі групы сфатаграфавалі 9 птушак і зрабілі запісы голасу.

Арганізацыя Search for Lost Birds разам з BirdLife International уключыла гэты від у спіс з 120 птушак, якіх ніхто не бачыў апошнія 10 гадоў. У вучоных і прыродаахоўнікаў не хапае рэсурсаў, каб рэгулярна маніторыць статус усіх відаў. Гэтым спісам карыстаюцца птушкары пры планаванні сваіх падарожжаў. 

Даных па гэтых відах вельмі мала, і кожнае назіранне робіць вялікі ўнёсак у разуменне пагроз, з якімі сутыкаюцца гэтыя птушкі, і тэндэнцый іх папуляцый.

На Любанскім вадасховішчы пабачылі вельмі рэдкую ў нас птушку

Турбуешся за буслоў, якія не адляцелі? Вось як ім можна дапамагчы

Беларус трымае дома 100 рэдкіх канарэек

Чаму ў Еўропе загінулі тысячы ластавак?

Nashaniva.com