У Беларусь прыляцеў другі МіГ-31к ВКС Расіі

Удзень 10 кастрычніка другі знішчальнік МіГ-31к ВКС РФ прызямліўся на аэрадроме «Мачулішчы», паведаміў Беларускі Гаюн.

10.10.2024 / 13:28

Нагадаем, што ўчора ў Мачулішчы ўжо прыбыў адзін МіГ-31к ВКС РФ.

Менавіта знішчальнікі МіГ-31К могуць несці на сабе гіпергукавыя аэрабалістычныя ракеты Х-47М2 «Кінжал» і здольныя запускаць іх на адлегласці да 2 000 км.

Знішчальнікаў тыпу МіГ-31К ВКС РФ не было ў Беларусі апошнія 1,5 года — з 6 красавіка 2023 года.

У Беларусь прыляцеў расійскі МіГ-31К

Nashaniva.com