У Расіі закрываюць бізнэс рэпера Сярогі

Фірма «ЛБВМС» Сяргея Пархоменкі (сапраўднае імя артыста) існавала з 2017 года і займалася вырабам і продажам гатовых набораў ежы, піша Shot.

10.10.2024 / 15:52

 

За сем гадоў працы гэтую фірму тройчы спрабавалі ліквідаваць праз няправільны адрас, пазначаны пры рэгістрацыі юрыдычнай асобы. У 2020-м фірму выключылі з рэестра малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Акрамя праблем з адрасам у кампаніі назапасіліся вялікія даўгі па абавязковых пенсійных узносах, з-за чаго на Сярогу нават падаў у суд Сацыяльны фонд Расіі, які выйграў у яго ажно 500 расійскіх рублёў. Цяпер жа фірму цалкам ліквідуюць.

Спявак Сярога родам з Гомеля стаў вядомы не толькі ў Беларусі, але і на ўсёй постсавецкай прасторы ў пачатку нулявых. Ён выконваў такія тагачасныя хіты, як «Чорны бумер», «Каля дома твайго», «King Ring». У 2010-я атрымаў дазвол на жыхарства ва Украіне, дзе доўга жыў і працаваў. Але пасля пачатку пратэстаў у Беларусі стаў на бок рэжыму Лукашэнкі, часта адзначаўся пралукашэнкаўскімі выказваннямі і браў удзел у праўладных мерапрыемствах.

Цяпер Сярога жыве ў Беларусі, але часта заязджае ў Расію.

Рэпер Сярога: Сацсеткі — інструменты ваеннага захопу

Латушка расказаў, як забараняў рэперу Сярогу выступаць, калі быў міністрам культуры

Пад атаку Бондаравай патрапіў рэпер Сярога. Прычына вельмі сур'ёзная 

«Чорны бумер», Паліграф ШарыкOFF, спявак пры Лукашэнку: як мянялася жыццё рэпера Сярогі 

Nashaniva.com