«Стратэгія абмену целаў на тэрыторыю». У Пентагоне ацанілі расійскія страты апошняга месяца

Пентагон назваў сёлетні верасень самым крывавым месяцам вайны ва Украіне для расійскай арміі. У абмен на гэта Расія атрымала прасоўванне сваіх войскаў на Данбасе, піша выданне Politico.

10.10.2024 / 21:38

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo / Evgeniy Maloletka

Афіцыйныя асобы з Пентагона, якія далі інтэрв'ю выданню на ўмовах ананімнасці, назвалі дзеянні Масквы «стратэгіяй абмену целаў на тэрыторыю».

«Пачынаючы з лета расійскія наступы складаліся з масіраваных артылерыйскіх абстрэлаў, за якімі ішлі буйныя перамяшчэнні войскаў, якія імкліва накіроўваліся да добра ўмацаваных украінскіх пазіцый, што прывяло да тысяч ахвяр, паколькі маскоўскае камандаванне, відаць, абрала стратэгію абмену целаў на тэрыторыю», — піша выданне.

Аднак пакуль такая стратэгія будзе даваць свой плён, яна будзе лічыцца прымальнай і адмаўляцца ад яе не будуць.

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord

Вось колькі байцоў Пуцін паклаў за два гады штурмаў Вуглядара

Мінабароны Брытаніі: У апошнія месяцы Расія несла самыя вялікія штодзённыя страты з пачатку вайны

Nashaniva.com