Беларусы папрасілі цалкам адмяніць папяровыя школьныя дзённікі. Мінадукацыі супраць

На партале «Зручны горад» з'явілася петыцыя: бацькі вучняў просяць цалкам адмяніць папяровыя школьныя дзённікі. Беларусы, якія падпісалі петыцыю, лічаць папяровы дзённік састарэлай практыкай. 

11.10.2024 / 16:44

Актывісты просяць увесці абавязковае выкарыстанне ва ўсіх навучальных установах краіны электронных дзённікаў.

«На сённяшні дзень папяровыя дзённікі ўяўляюць сабой састарэлы інструмент, які не толькі нязручны, але і стварае дадатковыя цяжкасці для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу», — гаворыцца ў петыцыі.

Міністэрства адукацыі дало на гэта адказ за подпісам намесніка міністра Аляксандра Кадлубая, піша Blizko.by.

У дакуменце сказана, што нарматыўнымі прававымі актамі Мінадукацыі толькі дапускаецца выкарыстанне электроннага дзённіка, а наяўнасць папяровага з'яўляецца абавязковым.

Таксама паведамляецца, што цяпер ідзе распрацоўка «Электроннай школы», якая ўключыць у сябе і сэрвіс электронных дзённікаў. І адно толькі пасля гэтага па ўзгадненні школы і бацькоў з'явіцца магчымасць выкарыстання толькі электронных або толькі папяровых дзённікаў.

У школе пад Мінскам працуе настаўнік — двайнік Джоні Дэпа

У Рагачове за лайкі звольнілі і судзяць дырэктара школы

Пачалася рэгістрацыя на рэпетыцыйнае тэсціраванне. Колькі гэта каштуе?

Nashaniva.com