Грамадства55

У школе пад Мінскам працуе настаўнік — двайнік Джоні Дэпа

У верасні беларускі TikTok узарваў ролік: настаўнік на школьнай лінейцы сыграў некалі папулярны хіт Despacito і сабраў тысячы захопленых каментароў у сацсетцы. Карыстальнікі захапляліся таленавітым педагогам і параўноўвалі яго з Джоні Дэпам. Настаўнікам аказаўся балалаечнік-віртуоз з сельскай школы — 44-гадовы Дзмітрый Стрэж. Пра яго піша Tochka.by.

Фота тут і далей: Tochka.by

Незвычайная школа

Школа ў аграгарадку Новы Двор не зусім звычайная, з эстэтычным ухілам. Тут абсалютна ўсе вучні пасля асноўных урокаў займаюцца творчасцю: музыкай, харэаграфіяй, лепкай, маляваннем.

@palina_by #1класс #1развпервыйкласс #школа #линейка #учитель #балалайка #новыйдвор #2сентября ♬ оригинальный звук - Polina_live

Дырэктар школы Дзмітрый Трыфанаў не без гонару кажа: занятасць на музычным кірунку — 100%.

«Усе нашы дзеці займаюцца не толькі вучобай, але яшчэ і эстэтыкай. У нас шмат бясплатных гурткоў. Усяго 14 аб'яднанняў па інтарэсах», — расказвае кіраўнік.

На перапынках тут заўсёды музычна. З кожнага класа гучаць інструменты. Па чацвяргах ладзяць музычныя перапынкі: усе спускаюцца ў фае, грае музыка, дзеці і настаўнікі танчаць. Па серадах — перапынкі з беларускімі матывамі: народнымі песнямі, танцамі, уборамі.

«Дзецям вельмі падабаецца. У нас невялікая, але вельмі дружная школа — усяго 208 дзетак», — праводзіць экскурсію намесніца дырэктара па выхаваўчай рабоце Алена Цітова.

І ў такой школе, акрамя настаўнікаў-прадметнікаў, працуе яшчэ шмат творчых педагогаў. Менавіта яны захапілі дзяцей заняткамі музыкай.

Ледзь не стаў бас-гітарыстам

Дзмітрый Стрэж працуе ў Навадворскай школе 15 гадоў.

Ён стаў настаўнікам музыкі ў 24 гады, адразу пасля заканчэння кансерваторыі. Балалайка — інструмент нетыповы і, здаецца, наўрад ці мог бы сабраць натоўпы ахвотных граць на ім. Але ў Дзмітрыя ад вучняў адбою няма.

«Балалайка — такі інструмент, які ўжо адным сваім выглядам як быццам просіць прабачэння за сваё існаванне», — жартуе выкладчык.

Шмат гадоў таму ён абраў гэты інструмент выпадкова. Калі прыйшоў на праслухоўванне, настаўнікі спыталі: на чым хочаш граць?

«А я нават не ведаў, якія наогул інструменты бываюць. І пра балалайку нічога не ведаў. Проста якраз у гэты дзень убачыў мульцік — там гралі на балалайцы. Я разгубіўся і выбраў. Настаўнікі, вядома, узрадаваліся, таму што на гэты інструмент заўсёды мала ахвотных, педагогам не хапае нагрузкі», — успамінае Дзмітрый.

Гэта цяпер яго вучні з гонарам нясуць балалайку на плячы і выхваляюцца перад аднагодкамі ігрой на незвычайным інструменце. А тады кожны паход у музыкалку ў маленькага Дзмітрыя суправаджаўся кучай кпінаў.

«Ідзеш праз двары, дзеці гуляюць, а ты з гэтай балалайкай. Даводзілася дзесьці пастаяць за свой гонар і адпор даць, і дзесьці прамаўчаць», — кажа настаўнік.

Поспехі юнага балалаечніка заўважылі адразу. Ён хутка пачаў удзельнічаць у конкурсах, займаў прызавыя месцы. Граў так, што пальцы збіваў у кроў. Але працягваў упарта займацца.

З будучай прафесіяй вызначыўся адразу — будзе музыкам. Вырашыў паступаць у музычную вучэльню, потым у кансерваторыю. Але затым ледзь было не здрадзіў любімаму інструменту і амаль стаў бас-гітарыстам.

З музыканта — у дастаўшчыка піцы

Выкладчыкі і ў вучылішчы, і ў кансерваторыі, успамінае Дзмітрый, былі выдатныя. Яны працавалі з ім, што называецца, «не ламаючы апарат» — не перавучвалі, не перасаджвалі, не перастройвалі яго ігру на балалайцы.

Але ў нейкі момант Дзмітрый захапіўся бас-гітарай — такі юнацкі запой рок-музыкай. Балалайка — несур'ёзна ж неяк. Нават хацеў кінуць кансерваторыю і перавесціся ў «Кулек» на эстраднае аддзяленне.

«Ну а неяк дзяўчына мне спадабалася, таксама музыка. Калі яна даведалася, што я балалаечнік, сумнеўна да гэтага паставілася: маўляў, нешта «не пацанскае». Праўда, мне потым удалося яе пераканаць, зводзіў на пару канцэртаў. Стала маёй жонкай у выніку», — смяецца Дзмітрый.

Пасля кансерваторыі — размеркаванне ў звычайную школу з эстэтычным ухілам. Тады, прызнаецца Дзмітрый, было цяжка.

«Дзеці для мяне былі як з іншай планеты. Як знайсці падыход, чым зацікавіць, як наогул набраць групу на такі нетыповы інструмент? Гэта цяпер я ўжо разумею іх, калі свае дзеці ёсць, адчуваю іх настрой, стомленасць, магу выклікаць прыхільнасць, зацікавіць. А тады ўсё гэта было для мяне, як цёмны лес», — кажа Дзмітрый.

Паралельна працаваў у філармоніі: як у кожнага музыканта — «халтуры» і карпаратывы, выступленні. Ездзіў нават падзарабіць вулічным музыкам па Еўропе — у іх коле гэта называецца «з'ездзіць на камяні». Жыў, як кажа, «вецер у галаве». Нешта зарабляў.

Але калі з'явілася свая сям'я, грошай стала не хапаць: музыка — прафесія неграшовая.

«Я пайшоў у дастаўшчыкі піцы. І адчуў, што такое грошы. Гэта было раз у 10 больш, чым я тады атрымліваў. Але працаваць даводзілася цэлы дзень з раніцы да вечара. Яшчэ паўстаўкі ў школе пакінуў. Вытрымаў у такім рэжыме год», — успамінае Дзмітрый.

Пераломны момант здарыўся, калі яму патэлефанавалі з Навадворскай школы. Угаварылі прыйсці працаваць, паабяцалі добрую нагрузку і годны заробак.

З тых часоў і працуе тут з дзецьмі, вучыць іх ігры на балалайцы.

«Король и Шут» на балалайцы

Да яго прыходу ў Навадворскай школе не было класа па балалайцы. А цяпер на гэты інструмент утварыўся нават ліст чакання.

Дзеці проста любяць педагога. Просяць навучыць новым мелодыям — нядаўна гралі саўндтрэк з «Піратаў Карыбскага мора», развучылі сёе-тое з «Короля и Шута». Кажуць, на балалайцы можна «збацаць» усё што заўгодна.

«Вядома, інструмент такі непапулярны, ён не дасць такі «вал», як гітара. Але з ім таксама можна рабіць крутыя штукі, раскрыць. Вось спачатку развучваеш з дзецьмі нешта сучаснае, а потым і па сур'ёзных рэчах можна. А Бетховена ведаеш? А гэта, а то? Так і да класікі прывучаеш — і дзіцяці цікава», — дзеліцца сакрэтамі педагог.

Дзмітрый да раптоўнай папулярнасці ставіцца проста: кажа, што дзеці — самыя цяжкія гледачы, спадабацца ім складана. На лінейцы хваляваўся не менш, чым на канцэрце.

Рады, што ролік у TikTok гледачам зайшоў: усё ж такі гэта лішні раз паказвае, што балалайка не такі ўжо прасцяцкі інструмент.

Каментары5

  • Балалайка
    11.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Ёсік
    11.10.2024
    Каб толькі не стаў зь дзецьмі на занятках вучыць песьні газманава, любэ, шамана. Бо, як казаў дырэктар саўгаса, беларуская мова бедненькая.
  • Марк Штольцберг
    11.10.2024
    Гэты косплэер Стаса Міхайлава і не падазраваў, што ён Джоні Дэп :)

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч: У Беларусі ўжо ведаюць чалавека, які запускаў з Літвы дрон на Гродна16

Выставілі на продаж папулярную сетку цацачных крам1

Дзіцячы лагер пад Мінскам купілі за мільён даляраў, але ўжо праз пару месяцаў вярнулі назад2

У расійскім горадзе захацелі паставіць помнік «сям'і салдата СВА». Але жыхароў праект не натхніў12

Пытанне аб перадачы Украіне замарожаных расійскіх актываў будзе вырашана днямі21

У Мінску прарыў трубы выклікаў сапраўдную паводку ВІДЭА2

Літоўская мытня: На тэрыторыі Беларусі знаходзяцца толькі 185 грузавікоў з літоўскімі нумарамі9

Трамп: Зяленскаму давядзецца ўзяць сябе ў рукі і прыняць здзелку, бо Украіна прайграе ў вайне78

Трамп мяркуе, што ва Украіне наспеў час правесці прэзідэнцкія выбары41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу15

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць