Да Зямлі наблізілася камета, якую будзе бачна і з Беларусі
Камета C/2023 A3 Tsuchinshan-ATLAS знаходзіцца на мінімальнай адлегласці да Зямлі.
12.10.2024 / 16:21
Здымак ілюстрацыйны
Найлепшыя ўмовы для назірання за касмічным аб’ектам — у ноч з 12 на 13 кастрычніка і ў наступныя два тыдні.
Яна з’явіцца на небе адразу пасля заходу Сонца (у Беларусі гэта ў 18:20) і яшчэ прыкладна цягам гадзіны будзе бачная над гарызонтам.
Чакаецца, што ў каметы будзе бачны прыгожы хвост. Пасля таго як C/2023 A3 праляціць міма Сонца і «падсмажыцца» сонечным цяплом, яе кома (воблака з пылу і газу вакол ядра) моцна нагрэецца. Лёд будзе выпарацца і вылятаць у космас, выносячы з сабой вялікую колькасць часціц пылу, якія выцягнуцца ў доўгі яркі хвост.
Апошні раз такую з'яву ў Беларусі маглі назіраць улетку 2020 года.
Па ўсёй Беларусі проста цяпер назіраюць паўночнае ззянне ФОТЫ
Уначы беларусы маглі назіраць неверагодную прыгажосць — зарапад і паўночнае ззянне ФОТА
У небе над Беларуссю заўважылі незвычайнае свячэнне. Што гэта было?