Зборная Беларусі па пляжным футболе выйшла на чэмпіянат свету

У вырашальным матчы кваліфікацыі ў іспанскім Кадзісе беларусы перайгралі зборную Даніі — 6:1.

12.10.2024 / 19:37

На першым этапе кваліфікацыі беларусы сталі лепшымі ў папярэдняй групе D, разграміўшы зборныя Бельгіі (11:1) і Малдовы (8:4) і атрымаўшы ў 1/8 фінала тэхнічную перамогу над літоўцамі, якія не выйшлі на матч. 

Пасля ў матчы другога этапа кваліфікацыі адборачнай групы А яны спачатку разграмілі швейцарцаў — 9:3, пасля прайгралі італьянцам — 3:9, і вось цяпер выйгралі датчан — 6:1. Гэтага хапае, каб трапіць у фінальны турнір, нягледзячы на тое, што ў швейцарцаў і італьянцаў адзін матч яшчэ наперадзе.

Гэты выхад у фінальную частку чэмпіяната свету для беларускіх пляжных футбалістаў ужо чацвёрты. Зборная Беларусі прымала ўдзел у трох апошніх сусветных чэмпіянатах: у 2024 годзе беларусы занялі чацвёртае месца, а ў 2019-м і 2021-м не змаглі прабіцца ў плэй-оф. У гэтым сезоне каманда Нікаласа Альварада стала бронзавым прызёрам Еўралігі.

Чарговы сусветны форум пройдзе з 1 па 11 мая 2025 года на Сейшэльскіх астравах.

Зборная Літвы па пляжным футболе адмовілася гуляць з беларусамі

Зборная Эстоніі па пляжным футболе адмовілася гуляць чвэрцьфінал са зборнай Беларусі

Мінскае «Дынама» адмовілася ад падтрымкі фанатаў на гасцявых матчах Лігі канферэнцый у Польшчы і Фінляндыі

З футбольнай зборнай Расіі адмаўляюцца гуляць нават зборныя з «дружалюбных» краін

Nashaniva.com