Спорт44

Зборная Эстоніі па пляжным футболе адмовілася гуляць чвэрцьфінал са зборнай Беларусі

Мужчынская зборная Эстоніі па пляжным футболе, якая выйшла ў плэй-оф суперфіналу Еўралігі ў Італіі, даведалася свайго суперніка па чвэрцьфінале ў пятніцу і адмовілася гуляць з Беларуссю, піша sport.tv3.ee.

Такім чынам, зборная Беларусі забяспечыла сабе выхад у паўфінал тэхнічнай перамогай. Для Эстоніі турнір працягваецца гульнямі з 5 па 8 месца.

«Калі б супернікам была Беларусь, мы дамовіліся з камандай, што не будзем з ёй гуляць. Мы выходзім на поле, гучна спяваем нацыянальны гімн Эстоніі і затым пакідаем поле. Мы на 100% аднадушныя з камандай у тым, што расійскім і беларускім спартсменам на дадзены момант не месца на спартыўных пляцоўках!» — казаў брамнік зборнай Эстоніі Каспар Котэр перад лёсаваннем.

Зборная Беларусі па пляжным футболе досыць моцная дружына. На чэмпіянаце свету ў лютым яна дабралася да паўфінала, але спачатку прайграла яго, а потым і матч за 3-е месца.

Раней дэмаршы ў футболе заяўляла Літва: адмаўляліся гуляць з беларусамі мужчынская і жаночая зборныя.

Каментары4

  • Porto
    13.09.2024
    Нарэшце хоць хто публічна паказаў на дзярмо і ягонае месца ў свеце. Дзякуй балтам!
  • Тамаш
    13.09.2024
    Дзякуй балтам.
  • ром
    14.09.2024
    ну сурьъезныя хлопцы))
    я предлагаю усим балтам у знак пратэсту - успарвать сабе жываты))
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Хавалі адны берцы». Стала вядома, чаму жыхар Рэчыцы пайшоў ваяваць супраць Украіны7

«Хавалі адны берцы». Стала вядома, чаму жыхар Рэчыцы пайшоў ваяваць супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць незвычайная выстаўка1

Расіянку, якая паказала найлепшы сярод суайчыннікаў вынік на Такійскім марафоне, дыскваліфікавалі за махлярства4

«Далібог, яна адзіная, іншых няма». Хто такая Лаціфа аш-Шараа — першая лэдзі Сірыі?2

У Беларусі з’явіўся сэрвіс дастаўкі лекаў. Пакуль ён працуе ў тэставым рэжыме

Рэцэпты для шчаслівых уладальнікаў вафельніцы2

Беларуская доктарка расказала цікавы сакрэт, як хутка пазбавіцца ад сіняка8

Неабходную суму для журналісткі Ксеніі Луцкінай сабралі за два дні2

У пятніцу зноў было амаль +20°С1

Аляксей Протас прызнаны першай зоркай матча «Вашынгтона»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хавалі адны берцы». Стала вядома, чаму жыхар Рэчыцы пайшоў ваяваць супраць Украіны7

«Хавалі адны берцы». Стала вядома, чаму жыхар Рэчыцы пайшоў ваяваць супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць